2006-08-10 12:28:59

Заклік Сусветнай рады Цэркваў аб усталяванні міру на Блізкім Усходзе.


Сусветная рада Цэркваў і іншыя хрысціянскія арганізацыі заклікалі пакласці канец канфлікту паміж Iзраілем і арганізацыяй “Хезболла”.
“Мы шакіраваны няспынным насіллем, смярцямі і зруйнаваннямі, якія адбываюцца ў Ліване, Iзраілі і Палістыне. Iзраіль павінен тэрмінова пакінуць тэрыторыю Лівана, а “Хезболла” – спыніць узброеныя дзеянні супраць ізраільцянаў”, - гаворыцца ў супольнай заяве Генеральнага сакратара Сусветнай рады Цэркваў пастара Самуэля Кобіа, Сусветнай федэрацыі лютэранаў і Сусветнага альянса рэфармістскіх Цэркваў.
Аўтары дакумента заяўляюць, што лік ахвяраў сярод ліванцаў набліжаецца да тысячы, трэццяя частка з іх – гэта дзеці да 12 гадоў, а лік ізраільцянаў, якія загінулі ў выніку вайны, хутка асягне 100 чалавек.
Акрамя таго, прыкладна 175 палестынцаў, многія з якіх мірныя жыхары, былі забіты пад час вайсковай аперацыі Iзраіля ў сектары Газа.
Падпісаўшыя заяву заклікалі ААН выкарыстаць усе магчымыя сродкі, каб спыніць праліццё крыві на Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.