2006-08-08 14:44:49

Свяцейшы Айцец падарыў два аўтамабіля хуткай дапамогі пакутуючым у Ліване.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накіраваў у падарунак ахвярам лівана-ізраільскага канфлікта дзве машыны хуткай дапамогі з поўным камплектам лекаў і абсталявання.
Гэтыя аўтамабілі ў мінулую нядзелю прыбылі на базу ААН у італьянскім порце Брындызі, дзе іх пагрузяць на карабель і ў самы бліжэйшы час адправяць у Ліван.
Раней Папская рада па дапамозе патрабуючым выдала 100.000 еўра на дапамогу ўцекачам.
Свяцейшы Айцец уважліва сочыць за падзеямі, злучанымі з араба-ізраільскім канфліктам, і ў кожнай сваёй публічнай заяве ў апошні час заклікае варожыя бакі скласці зброю, а міжнароднае грамадства – да таго, каб яно прыняло ў асягненні міру самы дзейсны ўдзел.







All the contents on this site are copyrighted ©.