Каля 75 працэнтаў хрысціянаў пакінулі Багдад, ратуючыся ад гвалту і загінення.Амаль
удвая скарацілася найбольшая і старажытнейшая хрысціянская грамада Іраку - халдэйская
.
Дапаможны біскуп халда-каталіцкага абраду Багдада Андрэас Абуна заявіў у Лондане,
што палова паствы пакинула краину. Па ягоных словах, перад вайной у Іраку жыла мільён
200 тысяч хрысциянаў,а зараз засталося больш за паўмільёна. Біскуп -вікары наведаў
брытанскае адзяленне міжнароднгага каталіцкага "Дапамога Царкве ў патрэбе". Ён выказаў
перасцярогу, што час біць у набат, бо так імклівыя уцёкі веруючых людзей тояць ў
сабе небяспеку. "Калі выязджае так многа вернікаў такой маленькай грамады, як наша,
- сказаў монс.Андрэас Абуна, - гэта стаецца небяспечна - для будучыні Царквы ў Іраку."
Многія хрысціяне перасяліліся ў суседнія краіны:Сірыю, Ярданію, Турцыю.І, на думку
пралата, наўрад-ці яны калі-небудзь вернуцца назад. Насельніцтва Іраку налічвае
27 млн чалавек, з якіх 97 прац. - мусульмане суніцкага і шыыцкага накірунку. У 3-х
астатніх працэнтах пакуль большасць складаюць хрысціяне.