2006-08-07 12:28:44

Свяцейшы Айцец даў інтерв'ю, у якім звярнуўся да праблемы міру на Блізкім Усходзе.


У субботу раніцай, 5 жніўня, у Папскім палацы ў Кастэльгандольфо, Свяцейшы Айцец даў інтэрв’ю з нагоды свайго будучага падарожжа ў Германію.
Iнтэрв’ю Папы, якое складаецца з трох частак і было зроблена на нямецкай мове, будзе перададзена па тэлебачанню ў нядзелю 13 жніўня ў Германіі. Тэкст інтервью таксама будзе надрукаваны 13 жніўня.
Пад час размовы Бенедыкт XVI° звярнуў увагу на сітуацыю на Блізкім Усходзе. “Натуральна, Святы Пасад не жадае ніякай палітычнай улады. Але мы жадаем звярнуцца да хрысціянаў і да ўсіх тых, што адчуваюць неабходнасць звярнуцца за радай да Святога Пасада, з тым, каб былі ўжытыя ўсе сілы, каб паказаць, што вайна ёсць найгоршым выхадам для ўсіх. Яна не прынясе нічога добрага для нікаго, таксама і для магчымых пераможцаў. Мы гэта добра ведаем на прыкладзе Еўропы пасля II Сусветнай вайны. Такім чынам, усем неабходны мір. Патрэбна ўжыць маральныя сілы, каб даць зразумець, што адзіны выхад – гэта жыць разам. Менавіта падобныя сілы мы жадаем ужыць: палітыкі павінны знайсці шляхі, каб асягнуць гэтага ў самым хуткім часе…”, - зазначыў Папа у сваім інтэрв’ю.







All the contents on this site are copyrighted ©.