2006-08-07 12:25:52

Пад час нядзельнай малітвы "Анёл Панскі" Папа зрабіў заклік за мір на Блізкім Усходзе.


У нядзелю 6 жніўня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, які зараз знаходзіцца ў сваёй летняй рэзідэнцыі Кастэльгандольфо, адгаварыў разам з вернікамі і турыстамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У сваім казанні, якое папярэджвала малітву, Папа сказаў: “Дарагія, браты і сёстры! У гэту нядзелю эвагеліст Марк паведамляе аб Езусе, Які разам з Пятром, Якубам і Янам накіроўваецца на высокую гару і ў іх прысутнасці пераўтвараецца, робіцца такім іскравым, што, як кажа эвангеліст, “адзенне Яго заззяла і стала белым, як снег, як на зямлі бялілшчык выбеліць не зможа”. На гэтай таямніцы святла літургія запрашае нас сёння засяродзіць нашу ўвагу.
Пераўтварэнне запрашае нас разплюшчыць вочы сэрца на Таямніцу Божага святла, якое ёсць прысутным у гісторыі збаўлення. Ужо ў пачатку стварэння Усемагутны кажа: “Няхай будзе святло!” і, такім чынам, адбываецца аддзяленне святла ад цемры. Як і іншыя вынікі стварэння, святло ёсць знакам, які паведамляе нам нешта аб Богу: гэта нібыта адлюстраванне Ягонай славы.
У Новым Запавеце Хрыстус у’яўляе Сабой поўню Божага святла. Ягонае ўваскрасенне назаўсёды перамагае злыя сілы цемры. З уваскрослым Хрыстом праўда і любоў перамагаюць ілжывасць і грэх.
Калі нам трэба, таксама і гэтыя нашы часы, мы маем магчымасць аддзяліць цемру зла, каб адчуць радасць сыноў святла! Да гэтага далучаецца дар Марыі. Акрамя таго, жаданне Святой Панны ўсталяваць мір для народаў Блізкага Усходу, які пакутуе ад братазабойчай вайны! Мы добра ведаем, што мір ёсць, перад усім, Божым дарам, аб якім трэба прасіць у настойлівых малітвах, але ў гэты момант мы жадаем таксама прыпомніць, што асягненне міру ёсць абавязкам усіх людзей добрай волі. Што ніхто не вызвалены ад гэтага абавязку! Менавіта таму, перад горкім фактам, што да гэтай пары яшчэ не чуюцца галасы, якія заклікаюць тэрмінова спыніць агонь у гэтым пакутуючым рэгіёне, я адчуваю неабходнасць зноў настойліва заклікаць усіх зрабіць свой уклад у справу пабудовы справядлівага і трывалага міра”, - зазначыў Свяцейшы Айцец пад час нядзельнай Багародзічнай малітвы “Анёл Панскі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.