2006-08-04 12:56:11

У гэтую суботу, 5 жніўня у Гродзенскім касцёле Св. Францішка Ксаверыя будзе выстаўляная копія Турынскай плашчаніцы.


Копія адной з найбольш шанаваных хрысціянскіх рэліквій была выкананая пры дапамозе найноўшых тэхналёгій у адзінай лабараторыі, якой каталіцкая Царква надала гэткае права. Святыня была здабытая Варшаўскім Апостальствам Божай міласэрднасці і цяпер перадаецца ў дар Гродзенскай дыяцэзіі рымска-каталіцкае Царквы. Рэліквія ўжо ад месяцу перабывае на Гарадзеншчыне: прыгадаем, 8 ліпеня адбылася яе ўрачыстая сустрэча ў касцёле Маці Божае Кангрэгацкае, якая лічыцца адной з ахоўніц Гродна. Копія плашчаніцы будзе ад суботы знаходзіцца ў катэдры абласнога цэнтра.
Ксёндз Антоні Грэмза сустрэўся прынагодна з журналістамі і запэўніў, што рэліквія назаўсёды застанецца ў Гродне й будзе змешчаная ў з яго каталіцкіх храмаў горада .
Плашчаніца (цалун) - гэта ільняное палатно, якое, па царкоўным паданні, агортвала цела Ісуса Хрыста пасля смерці на крыжы, а пасля Уваскрасення на тканіне застаўся адбітак тыпу фотанегатыўнага, што для веруючых ёсць прадметным доказам смерці і Уваскрасення. Арыгінал знаходзіцца ў катэдры Турына ў Італіі і ў апошні раз быў адкрыты для шанавання на юбілей 2000 году Раства Хрыстовага.







All the contents on this site are copyrighted ©.