2006-08-04 09:10:27

Алексій II° накіраваў Свяцейшаму Айцу спачувальную тэлеграму з нагоды смерці кардынала Віллебрандса.


Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Алексій II° выказаў спачуванні Свяцейшаму Айцу Бенедыкту XVI° у сувязі са смерцю кардынала Віллебрандса.
“З глыбокім жалем я даведаўся аб смерці аднаго са старэйшых герархаў Рыма-каталіцкай Царквы кардынала Йоханнеса Віллебрандса, з якім быў добра знаёмы асабіста. Выказваю Вам і ўсім, хто ведаў гэтага выдатнага царкоўнага дзеяча свае шчырыя спачуванні”, - гаворыцца ў лісце Маскоўскага Патрыярха.
Галава РПЦ МП адзначыў, што нябожчык быў добра вядомы і карыстаўся павагай у праваслаўным свеце.
“Удзельнік II Ватыканскага сабора, таленавіты багаслоў і дыпламат, ён унёс аграмадны ўклад у развіццё праваслаўна-каталіцкага дыялога”, - падкрэсліў Алексій II°.
Напрацягу ўсяго свайго доўгага жыцця Йоханнес Віллебрандс “самаахвярна прысвячаў сябе сваім вернікам і справе хрысціянскай еднасці, усталяванню добрых адносінаў памеж тымі, што вераць у Хрыста ў духу братскай любові”, - адзначана ў спачувальным лісце Патрыярха.







All the contents on this site are copyrighted ©.