2006-08-03 15:07:58

У гістарычным архіве італьянскага горада Перуджа знайшліся каштоўныя дакуманты. Гэта - падзячныя лісты да арцыбіскупа Перуджы ў 40-я гады монсіньёру Маріо Вінелло ад італьянскіх яўрэяў, якім выратаваў жыццё ў гады 2 Сусветнай вайны пробашч храма Вялікага востраву на возеры Традзімено.


Пра знаходку расказвае ватыканская газета " Osservatore Romano ". Дакуманты ёсць чарговым сведчаннем сапраўднага геройства святара: рызыкуючы жыццём, ён здолеў вызваліць 30 чалавек ,якіх схапілі гитлераўцы і трымалі ў кратах у замку маркіза Гульельмі. З дапамогаю мясцовых рыбакоў дон Оттавіо Поста - так завуць героя - перавёз на іхных лодках увязненых у небяспечнае месца на востраве у ноч з 19 на 20 чэрвеня 1944 года. Цяперашні арцыбіскуп Перуджы монсіньёр Джузеппе Кьярэцці зазначыў, што гэтыя дакуманты з'яўляюць сабою значны факт. У сувязі са знаходкай, арцыбіскуп прыпомніў яшчэ аднаго героя-святара: дона Федэріко Вінченці, пробашча аднаго з гарадскіх касцёлаў. Ён за самаахвярнасць ў выратаванні жыцця людзей яўрэйскай нацыянальнасці, якіх пераследвала гестапа, быў унесены ў 1998 годзе ўрадам Ізраіля у ліст "Праведнікаў".







All the contents on this site are copyrighted ©.