2006-08-03 10:01:56

Пілігрымка міністрантаў у Рыме.


Больш за 42 000 міністрантаў з 17 краінаў свету сабраліся на міжнародную сустрэчу ў Рыме. Самая шматлікая дэлегацыя – 35 000 хлопчыкаў і дзяўчынак – прыехала з Германіі. Спатканне ў Рыме ёсць кульмінацыйным момантам міжнароднай пілігрымкі міністрантаў, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Spiritus vivificat – Дух ажыўляе”.
Як і пяць гадоў таму пілігрымка была арганізавана Міжнародным саюзам міністрантаў, які быў створаны ў 1960 годзе. Цантральнай падзеяй сёлятняга спаткання была Богаслужба на пл. Святога Пятра вечарам 1 жніўня. Святую імшу ўзначаліў венскі кардынал Крыстаф Шенборн. Маладыя людзі таксама сустрэліся 2 жніўня пад час агульнай аудыенцыі са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.