2006-08-03 10:16:51

Праблемы турызму ў Назарэце.


Турыстычны рынак Iзраіля, які пачаў хутка развівацца ў апошнія гады, зноў апынуўся пад пагрозай пасля пачатку вайны паміж Iзраілям і групіроўкай “Хізболлах”.
Многія пілігрымы адмянілі свае планы наведвання Святой Зямлі з-за вайсковых дзеянняў, а тыя, што раней прыехалі ў Iзраіль, пераехалі на болей бяспечны поўдзень краіны. У адказ на ізраільскія бамбардаванні Лівана “Хізболлах” выпускае ракеты па паўночным населеным пунктам Iзраіля. Пад пагрозай траплення ракет знаходзіцца і адзін з цэнтраў хрысціянскага паломніцтва – Назарэт. Ракеты з ліванскай тэррыторыі ўжо не раз далеталі да горада, іх ахвярамі сталі двое дзетак.
Гасцініца для пілігрымаў “Каза Нова” пры каталіцкай базыліцы Дабравешчання ў Назарэце цяпер стаіць пустая. “У гэтым месяцы адменены ўсе групы”, - заявіў дырэктар гасцініцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.