2006-08-01 14:38:40

У Маскве адбылося спатканне каталіцкіх біскупаў.


28 ліпеня ў расейскай сталіцы адбылося ХХII пленарнае паседжанне Біскупскай канфярэнцыі краіны. Удзельнікі паседжання абмеркавалі дзейнасць Каталіцкай Царквы ў Расіі за апошні перыяд. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню праблем Вышейшай духоўнай семінарыі “Марыя – Каралева Апосталаў” у Санкт-Пецярбургу, а таксама інфармацыйнаў палітыке Царквы ў Расіі.
На паседжанні прысутнічалі: біскуп Язэп Верт – галава Навасібірскай дыяцэзіі і Старшыня Біскупскай канфярэнцыі; біскуп Кірыл Клімовіч – галава католікаў Iркутскай вобласці; арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – ардынарый католікаў Масквы; біскуп Клеменс Пікель – ардынарый Саратаўскай дыяцэзіі; святар Iгар Кавалеўскі – генеральны сакратар Біскупскай канфярэнцыі. У працы паседжання прыняў удзел таксама Апостальскі нунцый у РФ арцыбіскуп Антоніо Менніні, які звярнуўся да ўдзельнікаў паседжання. У сваёй прамове ён, у прыватнасці, закрануў праблему экуменічнага дыялога, а таксама дзяржаўна-царкоўных адносінаў. Звярнуўшы ўвагу на станоўчыя моманты зносінаў паміж Рыма-каталіцкай Царквой і РПЦ МП, а таксама з мясцовымі ўладамі, арцыбіскуп Менніні заклікаў удзельнікаў паседжання да далейшага развіцця падобных стасункаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.