2006-08-01 14:44:51

Зараз у Бягомлі, у школе-інтэрнаце для дзяцей інвалідаў - госці.
Італьянцы.


Гэта - дзейснікі дабраахвотнай арганізацыі "IL cavallo bianco (Белы конік)".Яны апякуюцца дзецьмі,якім не пашчасціла - нарадзіліся з захворваннямі псіхікі. Італьянскімі і -вось ужо больш за 10 год - беларускімі, што апынуліся у Б ягомлі. Іх тут 140 - ад 6 да 17 гадоў. Італьянцы - у прыватнасці, прэзідэнт асацыяцыі Гяйя Карлецці - кажуць, што ім ёсць чаму павучыцца ў справе арганізацыі навучання дзяцей з цяжкімі умысловымі хваробамі, але й яны могуць чымсьці памагчы. Так, у Італіі ўжо няма падобных структур. Дзяцей-інвалідаў імкнуцца адаптаваць да грамадства, развіваючы тыя здольнасці, якія у іх не аднятыя. Прычым, найлепш гэта атрымліваецца, калі такія дзеткі захапляюцца творчасцю. Дык цяпер італьянцы, акрамя звычайных праграм па прыняццю дзетак на аздараўленне ў сем'і ці летнікі ў Італіі вырашылі стварыць новы праект: тэрапія мастацтвам. Як паказаў вопыт з італьянскімі дзецьмі, хворымі на алігафрэнію, удаецца ў многіх выпадках папярэдзіць для такіх людзей цяжкасці ў сацыяльнай і медычнай сферах, праз навучанне на курсах мастацкага чытання, стаўлення рамёстваў, гурткоў танцаў, музыкі, вышывання, малявання - усё, што потым можа ўвайсці ў пастаноўку тэатральных спектакляў.
- Еўропа грамадзянскіх правоў для ўсіх - гэта таксама і дом для людзей, што маюць відавочныя псіхічныя адхіленні. Каля яны з дзяцінства растуць збедненымі на эмоцыі, кантакты, то вырастаюць халоднымі і агрэсіўнымі. Калі ж іхнае жыццё асвятляецца міласэрднасцю і любоўю з боку ўсіх, каго яны бачаць, то гэтыя праблемы можна пераадолець.
- Міністэрствы адукацыі і юстыцыі Беларусі з вялікім паразуменнем паставіліся да праекту, лічачы, што пры поспеху ў Бягомлі можна распаўсюдзіць такі вопыт "выхавання ў любові" на астатнія 11 інтэрнатаў для дзяцей-алігафрэнаў. Усяго ж ў Беларусі ў 77 інтэрнатах расце каля 13 тысяч дзяцей. Члены асацыяцыі, акрамя пералічаных, гэтым сваім ліпеньскім прыездам азначылі яшчэ адну ініцыятыву: адкрылі сямейны дом. Там будуць жыць былыя выпускнікі Бягомльскай школы-інтэрната.
(голас ) Мы такім чынам хочым, каб усё ж- такі нашы любыя дзеці, што вырасліна нашых вачах, не былі замкнёныя ў Багушэўскім Доме інвалідаў. Гэта - трэба сказаць справядліва - вельмі добра абсталяваная і наладжаная ўстанова. Але змяшчэнне туды азначае адмову ад вонкавага жыцця назаўсёды.
Калі мы пачалі,- кажа Джованні Сансоне, - нават не спадзяваліся, што нашы праекты будуць рэалізоўвацца так добра. У нашай Асацыяцыі працуюць многія людзі, іншыя матэрыяльна дапамагаюць. Гэта, ў тым ліку, і людзі з антыкапам - інваліды.Многя з нас на свае вочы сутыкнуўся з праблемаю і не скарыўся - мы шукаем дарыць радасць, дапамагаем, як можам, і на гэта аддаем высілкі душы, сэрца, розуму і кашальку.
Апошні праект - па пабольшанню сямейных дамоў, уключае таксама і іншыя формы прыцягнення да дапамогі хворым дзецям мясцовага насельніцтва Бягомля, ды й ня толькі. Курсы для выхавацеляў, арганізатараў творчых структур і камп'ютарнай пісьменнасці для дзяцей-інвалідаў будуць запрашаць спецыялістаў і людзей зацікаўленых з цэлай Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.