2006-07-31 13:59:20

"Анджелус" з Папам. Заклік Свяцейшага Айца за мір на Блізкім Усходзе.


Скласці зброю і з самаахвярнасцю прысвяціць сябе пабудове міру заклікаў варожыя бакі на Блізкім Усходзе Свяцейшы Айцец пад час сваёй першай Багародзічнай малітве “Анджелус” у сваёй летняй загараднай рэзідэнцыі Кастэльгандольфо, дзе Папа знаходзіцца пасля адпачынку ў паўночнаітальянскай вобласці Валле д’Аоста. Гэтым заклікам Бенедыкт XVI° падцвердзіў свой намер прапанаваць варожым бакам шлях дыялогу ў вырашэнні канфлікта, адзіны магчымы шлях для пабудовы стабільнага і моцнага супольнага жыцця паміж народамі. Рэакцыяй на заклік Папы былі крыкі вернікаў, якія прыйшлі дзеля таго, каб памаліцца разам са Свяцейшым Айцом. У адказ на словы Бенедыкта XVI° яны разам пачалі крычаць “Мір, мір!”.
“У імя Бога, складзіце зброю”, - заклікаў Папа. У далейшай частцы сваёй прамовы ён выказаў сваю духоўную блізкасць да народаў пакутуючых на Блізкім Усходзе. “У сэрцах многіх, - з жалем зазначыў Папа, - расце нянавісць і жаданне помсціць”. “Гэтыя факты, - сказаў Свяцейшы Айцец, - ясна паказваюць, что немагчыма аднавіць справядлівасць, стварыць новы парадак і пабудаваць сапраўдны мір, калі будзе ўжывацца насілле”.
“Ад імя Бога звяртаюся да ўсіх адказных за гэту спіраль насілля, каб неадкладна склалі зброю! Кіраўнікоў краінаў і міжнародных арганізацый запрашаю з усёй рашучасцю спыніць гэты ўзрост нянавісці і спрыяць пачатку пабудовы дыялогу, накіраванаму на атрымання стабільнага і надзейнага міру на Блізкім Усходзе”, - зазначыў Бенедыкт XVI°.
Папа заахвоціў таксама ўсіх людзей добрай волі узмоцніць намаганні па аказанню гуманітарнай дапамогі пакутуючым у згаданым рэгіёне людзям і аб’яднацца ў малітве за мір.
“Перад усім, - сказаў Бенедыкт XVI°, - няхай з кожнага сэрца ўздымаецца шчырая малітва да добрага і міласэрнага Бога, каб Ён даў мір гэтаму рэгіёну і ўсяму свету”.
Свяцейшы Айцец звярнуўся таксама да Найсвяцейшай Панны Марыі па заступніцтва ў справе асягнення міру, да Панны Марыі, якая так ушаноўваецца ў краінах Блізкага Усходу. “Спадзяемся, што там хутка запануе пагадненне і мір, за якія Пан Езус ахвяраваў Сваю найкаштоўнейшую кроў”, - сказаў Папа пад час нядзельнай Багародзічнай малітвы ў Кастэльгандольфо, прыпомніўшы шлях указаны Царквой дзеля пабудовы міру паміж народамі: “Цяпер болей чым калісці ёсць прароцкім і, разам, рэчаісным голас Царквы, калі, перад тварам войнаў і розных канфліктаў, указваецця шлях праўды, справядлівасці і свабоды. Гэты шлях чалавецтва павінна таксама прайсці, каб асягнуць такога пажаданага дабра міру”.
Перад сваім заклікам аб міры на Блізкім Усходзе, Папа звярнуўся з цёплымі словамі да вернікаў і турыстаў, якія прыбылі ў Кастэльгандольфа, каб убачыць яго і памаліцца разам. Свяцейшы Айцец паведаміў, што застанецца ў сваёй рэзідэнцыі да канца лета, і што ў верасні ён мае намер наведаць у Баварыю.
Напрыканцы спаткання, Бенедыкт XVI° прыпомніў, что ў бліжэйшыя дні Царква ўшаноўвае некалькі вялікіх святых: 31 ліпеня – св.Iгната з Лайолы, заснавальніка Таварыства Езуса; 2 жніўня – св. Альфонса Марыю дэ’Легуоры, заснавальніка закону айцоў-Рэдэнптарыстаў; 4 жніўня – святога Яна Марыі Віаннэя, нябеснага заступніка парахаў.
“Прыклад і служэнне гэтых вялікіх сведкаў веры дапамагае нам крочыць шляхам святасці”, - зазначыў Свяцейшы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.