2006-07-29 10:10:47

Заява каталіцкіх біскупаў Конго з нагоды будучых выбараў.


Каталіцкая Царква Дэмакратычнай рэспублікі Конго адмовілася паставіць подпіс пад дэкларацыяй, надрукаванай 26 ліпеня, у якой кангалезскі народ заклікаецца галасаваць на выбарах, назначаных на будучую нядзелю.
Біскупская канфярэнцыя краіны стала адзінай з асноўных прадстаўнікоў рэлігійных канфесый Конго, якая адмовілася падпісаць згаданую дэкларацыю, што таксама ўпэўнівала ўсіх кандыдатаў і палітычныя партыі прызнаць вынікі выбараў.
Старшыня Біскупскай канфярэнцыі, монс. Лоран Монсеньво, выступіў с заявай, што не прызнае вынікаў галасавання, калі не будуць папраўленыя некаторыя ўмовы правядзення выбараў.
У вышей згаданай дэкларацыі таксама віншуецца Выбарчая камісыя Конго з паспяховым правядзеннем падрыхтоўкі да выбараў і заяўляецца, што ўсе грамадзяне краіны “абавязаны выканаць свой грамадзянскі доўг”, прагаласаваўшы на выбарах.







All the contents on this site are copyrighted ©.