2006-07-28 14:29:31

Закончыліся летнія канікулы Папы ў ільянскіх горах


Сур”ёзнасьць сітуацыі на Блізкім Усходзе намеціла сёлетнія каніку Сьвяцейшага Айца ў Ле Комб. Пад вечар, ў пятніцу 28-га ліпеня, Бэнэдыкт 16 вернецца да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў КастэльГандольфо, блізка Рыму. Гэтым самым будуць узноўленыя сустрэчы Папы з вернікамі, якія адбываюцца кожнае серады.
Разьвіцьцё сітуацыі на Блізкім Усходзе Папа сочыць з вялікаю ўвагаю і неспакоем- сьцвердзіў Ватыканскі Сакратар Стану. Адначасна кардынал Содано праявіў пэўнае расчараваньне Апостальскай Сталіцы вынікамі рымскае канфэрэнцыі, скліканай адносна міру на Блізкім Усходзе. У інтэрв”ю для найбольшае італьянскае газэты “Коррерэ дэльля Сэрра” герарха падкрэсьліў, што Ватыкан ускладаў, у гэтым шчыце на вярхах, большую надзею. Выказаў аднак надзею, што ўзьнятыя на гэтай канфэрэнцыі забавязаньні будуць усімі бакамі датрыманыя і хутка давядуць да спыненьня вайны на Блізкім Усходзе. Ватыканскі Сакратар Стану падкрэсьліў таксама неабходнасьць неадкладнага ўвядзеньня ў жыцьцё гуманітарнае праграмы, якая ў нейкай меры дапаможа развязаць трагічную сітуацыю, ў якой знайшліся жыхары Лібану ды Ізраіля. Спасылаючыся да сваей сустрэчы з прэм”ерам Лібану ватыканскі герарха сьцвердзіў, што імкнецца ён пакласьці канец трываючаму ўзброеннаму канфлікту.








All the contents on this site are copyrighted ©.