2006-07-27 13:01:33

Папа Бэнэдыкт 16: пасьпяховасьць малітвы за мір


“Бачу, што малітвы ёсьць пасьпяховымі. Настойліва малемся, каб гэтая сустрэча ў Рыме сапраўды прынесла плады і канкрэтныя вынікі ў карысьць міру ды сапраўднага разьвіцьця праблемаў у іх каранёў—так, каб развязка сталася трывалаю”. Такое пажаданьне пасьпяховае развязкі канфлікту на Блізкім Усходзе Папа Бэнэдыкт 16 паўтарыў наведваючы марыйную Сьвятыню Нотр Дам дэ ля Гэрысон, якая знаходзіцца недалёка месца ягонага летняга адпачынку. У размове з журналіствамі ў Ле Комб Сьвяцейшы Айцец выказаў задавальненьне з факту, што штосьці ў гэтым напрамку “дрыгнула”. На рымскую міжнародную канфэрэнцыю ў справе міру на Блізкім Усходзе была афіцыяльна запрошана, ў характары назіральніка, дэлегацыя Апостальскай Сталіцы. Яе ўзначальваў ватыканскі “міністар замежных спраў” арцыбіскуп Джованьні Лаёло. Прыпомнім толькі, што на рымскую канфэрэнцыю не прыбылі прадстаўнікі Ізраіля, Сырыі, Ірану і Палестыны.
Вось галоўныя, хаця не канкрэтныя вынікі рымскае канфэрэнцыі адносна міру на Блізкім Усхлдзе: прадказаньне міжнароднага заангажаваньня ў як найхутчэйшае і трывалае спыненьне ваенных дзеяньняў ў Лібане, ў гэтым высланьне войскаў пад кіраўніцтвам ААН, адкрыцьцё гуманітарнае дапамогі для цывільнага насельніцтва, якое жыве ў зоне канфлікту, заангажаваньне міжнароднае супольнасьці ў адбудову Лібану ды забясьпячэньне кантролю самым Лібанам цэлае сваёй тэрыторыі.
У самым Лібане вынікі рымскае канфэрэнцыі былі прывітаныя з вялікаю надзеяю але таксама з некаторымі сумненьнямі.
Мы верым, што Лібан не будзе пакінуты сам сабе, што сьвет заступіцца за ім, што дойдзе да спыненьня ваенных дзеяньняў, што будуць адкрытыя гуманітарныя калідоры і людзі змогуць атрымаць тое, што неабходнае, ў гэтай хвіліне, да жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.