2006-07-26 14:15:39

Кардынал Содано аб рымскай канфэрэнцыі ў справе Блізкага Усходу


Апостальская Сталіца ёсьць вельмі зацікаўленая рымскаю канфэрэнцыяю, якая 26-га ліпеня абмяркавала ў Рыме сітуацыю на Блізкім Усходзе. Ватыканскі Сакратар Стану паінфармаваў, што Апостальская Сталіца цэлы час ёсьць ў кантакце з дыпламацыямі зацікаўленых краін, жадаючы італьянскаму ўраду посьпеху ў правядзеньні гэтае ініцыятывы. “Справа ідзе пра тое, каб давесьці да неадкладнага перамір”я а затым аб стварэньні гуманітарных калідораў з мэтаю дапамогі для безаабароннага насельніцтва ды аб наладжаньні дыялогу паміж бакамі канфлікту- сказаў кардынал Содано. Апостальская Сталіца намагаецца быць тут бесстаронная, маючы унівэрсальную місію абьядноўваньня ўсяго чалавецтва. Дарогаю сучаснае цывілізацыі не зьяўляецца вайна але дыялог паміж пасваранымі бакамі ды пагадненьне—сказаў Ватыканскі Сакратар Стану.








All the contents on this site are copyrighted ©.