2006-07-25 14:44:28

Папская рада "Cor Unum" заклікала ўсіх католікаў дапамгчы жыхарам Блізкага Усходу.


Святы Пасад заклікаў католікаў усяго свету выявіць знак эвагельскай дабрачыннасці ў адносінах да ахвяраў канфлікту на Блізкім Усходзе.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве Папскай рады “Cor Unum” (“Адзінае Сэрца”), якая каардынуе дабрачынныя ініцыятывы католікаў. Заява была распаўсюджана ў гэтыя дні прэсавай службай Апостальскага Пасада.
“У святле канфлікта на Блізкім Усходзе і жудасных пакутаў мясцовых людзей, - гаворыцца ў пасланні, - Папская рада “Cor Unum” жадае выказаць ад імя Свяцейшага Айца сваю салідарнасць з усімі, хто пакутуе і выдзяляе матэрыяльныя сродкі на падтрымку тысячаў перасяленцаў”.
“Гэта дапамога будзе накіравана на фінансаванне праектаў, якія ажыццяўляюцца дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” Лівана, айцамі-францішканамі на Святой Зямлі, Ассацыяцыяй дабрахвотаў міжнароднай службы і іншымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у згаданым рэгіёне. У прыватнасці, сродкі пойдуць на пастаўку ў лагеры ўцекачоў рэчаў першай неабходнасці, вады да піцця, харчавання, гігіенічных сродкаў і лекаў”, - гаворыцца ў заяве Папскай рады “Cor Unum”.







All the contents on this site are copyrighted ©.