2006-07-25 13:58:29

Папа Бэнэдыкт 16: лёгіка любові супраць лёгіцы насільля


Насільля не перамагаецца насільлем. Трэба яму супрацьставіць любоў таму што менавіта ёю можна перамагчы насільле”—прыпомніў Сьвяцейшы Айцец. Вечарам 23-га ліпеня, ў дні малітвы за мір на Блізкім Усходзе, Папа наведаў маленькі парафільяны Касьцёл, які знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Гран Парадізо. Разам з біскупам Аосты маліўся там за развязку канфлікту на Блізкім Усходзе.
У імправізаванай прамове Папа Бэнэдыкт 16 спаслаўся да другога з нядзельных імшальных чытаньняў: менавіта да Пасланьня Сьвятога Апостала Паўла да Эфэсыянаў аб Хрысьце, які абьядноўвае Гэбрэяў і паганаў у адно чалавецтва. З прыгажосьцю гэтае здані кантрасьціруе рэчаіснасьць. Надалей працягваюцца войны паміж хрысьціянамі і музульманамі ды Гэрбэямі. Ёсьць і іншыя асобы, якія падбухторваюць да вайны, поўна яшчэ варожасьці і насільля. Хрысьціяне- сказаў на заканчэньне Папа- якія насьледуюць Хрыста, павінны супарцьставіцца гэтай лёгіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.