2006-07-24 13:58:20

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.


117 Таямніца граха – падвойная рана, якую грэшнік адкрывае ў сабе і ў адносінах з бліжнімі. Таму магчыма весці гаворку аб асабістым і аб сацыяльным граху: кожны грэх аказваецца асабістым у адным аспекце, а ў іншым аспекце – сацыяльным, у той ступені і з той нагоды, што мае і сацыяльныя наступствы. Грэх, у сапраўдным сэнсе слова, - заўсёды дзеянне асобы, бо гэта выява свабоды асобнага чалавека, а не групы ці грамады. Але, безумоўна, кожнаму граху магчыма надаць сацыяльны характар, улічваючы той факт, што “на аснове чалавечай салідарнасці, такой жа таямнічай і няўлоўнай, як і рэчаіснай і канкрэтнай, грэх кожнага нейкім чынам адбіваецца на іншых”. Тым ня меньш, незаконна і недапушчальна надаваць сацыяльнаму граху такое значэнне, якое заахвоціла б нас болей ці меньш адмыслова недаацэньваць, а то і ўвогуле ігнараваць асабісты кампанент, прызнаючы толькі сацыяльную віну і адказнасць. У аснове кожнай грахоўнай сітуацыі заўсёды знаходзіцца чалавек, які грашыць.
118 Акрамя таго, некаторыя грахі ўяўляюць сабой, у адпавіднасці з самой іх натурай, прамую агрэсію супраць бліжняга. Такія грахі, у асаблівасці, кваліфікуюцца як сацыяльныя. Сацыяльным з’яўляецца кожны грэх, здзейснены супраць справядлівасці ў адносінах паміж асобай і асобай, паміж асобай і групай, паміж групай і асобай. Сацыяльным з’яўляецца кожны грэх супраць праў чалавечай асобы, пачынаючы з права на жыццё, якое мае і немаўлятка ва ўлонні маці, ці супраць чыёй-небуць фізічнай цэласнасці; усялякі грэх супраць свабоды іншага чалавека, асабліва супраць свабоды верыць у Бога і ўшаноўваць Яго; усялякі грэх супраць годнасці і гонару бліжняга. Сацыяльным з’яўляецца ўсялякі грэх супраць агульнага дабра і яго патрабаванняў ва ўсім спектры праў і абавязкаў грамадзянаў. Урэшце, сацыяльным з’яўляецца грэх, які “тычыцца адносінаў паміж рознымі грамадамі. Гэтыя адносіны не заўсёды адпавядаюць задуме Бога, Які жадае, каб у свеце панавалі справядлівасць, свабода і мір паміж індывідуамімі, групамі і народамі”.
119 Наступствамі граха карыстаюцца грахоўныя структуры. Яны маюць карані ў асабістым граху і, такім чынам, заўсёды злучаныя з канкрэтнымі дзеяннямі людзей, якія ўзводзяць, умацоўваюць гэты структуры і робяць цяжкасці на шляху іх знішчэння. Такім чынам структуры граха ўмацоўваюцца, распаўсюджваюцца, рабяцца крыніцай іншых грахоў і абгрунтоўваюць паводзіны людзей. Размова ідзе аб умовах і перашкодах, якія існуюць шмат большы час, чым цягнецца кароткае жыццё асобнага чалавека, які здзяйсняе канкрэтныя грахоўныя ўчынкі. Гэтыя ўмовы і перашкоды ўплываюць таксама на парцэс развіцця народаў, аб затрымках у якіх і аб маруднасці якога належна судзіць і з гэтага пункту гледжання. Здаецца, што з ўчынкаў і намераў, якія супрацьставяцца Воле Божай і дабру бліжняга, і выклікаемых імі структурах сёння пераважаюць два тыпы: “з аднаго боку, выключнае імкненне да карысці і, з іншага боку, жаданне ўлады з намерам прымусіць іншых падпарадкавацца сваёй воле. Да кожнай з гэтых пазыцый магчыма дадаць, каб лепей іх ахарэктырызаваць, выказ “любым коштам”.
в) Універсальнасць граха і універсальнасць збаўлення
120 Навука аб першародным грахе, якая гаворыць аб універсальнасці граха, мае асновапалягаючае значэнне: “Калі гаворым, што не маем граха, - хлусім самі сабе, і праўды няма ў нас” (Ян 1, 8). Гэта навука заахвочвае чалавека не паглыбляцца ў віну і не ставіцца да яе павярхоўна, стала робячы іншых людзей вінаватымі і шукаючы апраўдання сябе ў асяроддзі, спадчыннасці, грамадскіх інстытутах, структурах і адносінах. Размова ідзе аб навуцы, якая адкрывае такія падманы.
Аднак навуку аб універсальнасці граха нельга аддзяляць ад ведаў аб універсальнасці збаўлення ў Езусе Хрысце. Першае ў адрыве ад другога нараджае неадыкватную трывогу граха і пессімістычнае бачанне свету і жыцця, што прымушае зневажаць культурныя і грамадскія асягненні чалавека.
121 Хрысціянскі рэалізм бачыць бездані граха, але ў святле надзеі, што пераўзыходзіць ўсялякае зло, якая дадзеная ў адкупецельнам дзеянні Езуса Хрыста, Які зруйнаваў грэх і смерць (пар. Рым 5, 18-21; 1 Кар 15, 56-57): “у Iм Бог прымірыў чалавека з Сабой”. Хрыстус, вобраз Божы (2 Кар 4, 4; Кал 1, 15), ёсць Той, Хто цалкам выяўляе і даводзіць да дасканаласці вобраз і падабенства Божае ў чалавеку. Слова, што сталася чалавекам у Езусе Хрысце, ёсць ад пачатку жыццё і святло чалавека, святло, якое асвячае кожнага чалавека (пар. Ян 1, 4-9). Бог жадае праз адзінага пасрэдніка, Езуса Хрыста, Свайго Сына, даць збаўленне ўсім людзям (пар. 1 Тым 2, 4-5). Езус – адначасова Сын Божы і новы Адам, значыць Ён ёсць новым чалавекам (пар. 1 Кар 15, 47-49; Рым 5, 14): “Хрыстус, апошні Адам, у Адкрыцці таямніцы Айца і Ягонай любові ў поўні яўляе чалавека самому чалавеку і адкрывае яму ягонае найвышейшае пакліканне”. У Езусе Бог наканаваў нам “быць падобнымі вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным паміж многімі братамі” (Рым 8, 29).







All the contents on this site are copyrighted ©.