2006-07-24 14:00:56

Літоўская пілігрымка ў Святую Зямлю.


У пачатку траўня з Літвы ў пешую пілігрымку на Святую Зямлю накіравалася каля трыццаці пілігрымаў. Старэйшы з іх мае 72 гады, а маладзейшы толькі 16. Яны ўжо прайшлі Беларусь, а зараз ідуць па украінскай зямле.
Айцец-езуіт Казімірас Амбрасас паведаміў карэспандэнту нашага Радыё, што сярод пілігрымаў ёсць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Літвы, і большасць з іх ужо не першы раз здяйсняюць пілігрымкі. У свой час яны прайшлі каля тысячы кілометраў па Латвіі, Беларусі і Польшчы.
Да сёлятняй пілігрымкі літоўскія вернікі рыхтаваліся два гады, таму іхняе падарожжа пралічана да гадзіны. Кожны дзень яны праходзяць ад 15 да 40 кілометраў. Затрымліваюцца на ноч у рыма-каталіцкіх парафіях.
Ва Украіне там, дзе няма рыма-каталіцкіх парафій, літоўскіх пілігрымаў прыймаюць грэка-католікі. Наперадзе пілігрымы нясуць 60-кілаграмовы драўляны крыж і два сцягі: літоўскі і краіны, па якой яны праходзяць.
15 чэрвеня ў львоўскай базыліцы Унебаўзяцця Панны Марыі імшу для пілігрымаў цэлебраваў дапаможны рыма-каталіцкі біскуп Львова монсіньор Марьян Бучек.
“Немногія людзі маюць магчымасць зведаць тыя месцы, у якіх бываў Езус, - сказаў біскуп пад час свайго казання, - А пілігрымы з Літвы ўласнымі нагамі крочаць да Святой Зямлі. Дык памолімся, каб Пан даў вам цярплівасці і трываласці. Вы нясеце ўласныя інтэнцыі, дык прыйміце і нашы і занясіце іх на Радзіму Езуса Хрыста”.
З Львова пілігрымы накіраваліся ў напрамку Ужацкага перавала ў Карпатах. Адтуль яны пойдуць да памежнага горада Чоп. Далей іхні шлях пройдзе праз Венгрыю, Аўстрыю, Iталію да горада Бары. Адкуль яны самалётам паляцяць у Iзраіль і зноў працягнуць ісці пехатою. Плануецца, што 18 кастрычніка пілігрымка асягне гары Галгофа.







All the contents on this site are copyrighted ©.