2006-07-24 13:52:57

Бэтлеемская малітва за мір


Жыхары Лібану, якія жывуць у Рыме, маліліся за сваю бацькаўшчыну, ў нядзелю 23-га ліпеня, ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра. За тое ў Сьвятой Зямлі асаблівыя малітвы за мір на Блізкім Усходзе былі адгаворваныя ў месцах нараджэньня Хрыста- Князя Міру. Як сказаў для Ватыканскага Радыё, айцец Любэцкі, з Закону Францішканаў, “што пасьля гэтых некалькіх дзён ад распачацьця канфлікту паміж Ізраілям і Лібанам, а раней паміж Ізраілям ды Зонаю Газы, здаецца, што мы вяртаемся да смутных і цяжкіх гадоў 2000-2004. Айцец Любэцкі сказаў, што тады Сьвятая Зямля была спараліжаваная ўнутраным канфліктам паміж Палестынцамі ды войскам Ізраіля. Айцец францішканін прызнаў для Ватыканскага Радыё, што няспадзяваны выбух вайны не мог не садзейнічаць на рух пілігрымаў. Цяпер людзі, ўжо чарговы раз, пачалі баяцца прыязджаць да такіх гарадоў як Ерусалім, Назарэт, Гайфа ці Бэтлеем. “Як хрысьціяне мы верым у сілу і моц малітвы. Верым у тое, што мір які прытрымліваецца справядлівасьці можа даць толькі Бог, а не палітычныя дагаворы. Дзеля гэтага мы зьвяртаемся да Бога з малітваю за мір і маем давер, што гэтыя малітвы будуць выслуханыя і будзе паложаны канец гэтай вялікай трагэдыі, якая ў гэтай хвіліне кранае тры народы: лібанскі, ізраільскі і палестынскі- сказаў на заканчэньне айцец Любэцкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.