2006-07-22 13:19:05

Папа Бенедыкт 16 моцна прыклікае ўсіх хрысціянаў спалучыцца заўтра разам ў малітве за мір на Блізкім Усходзе.


Толькі за сталом перамоваў можна пакласці канец аб'ектыўна існуючым сітуацыям несправядлівасці ў гэтым рэгіёне. Па-ранейшаму будуць трывала актуальнымі словы, сказаныя Папам у мінулую нядзелю перад адгаварэннем малітвы "Анёл Гасподні":
- -Лібанцы маюць права бачыць павагу да цэласнасці і сувярэннасці іхнае краіны, ізраільяне маюць права жыць у міры у сваёй дзяржаве, палестынцы маюць права мець сваю айчыну свабоднай і незалежнай.
Заля друку Ватыкану зноў ўказвае ў сваім афшцыйным Камюніке, што Папа Бенедыкт 16 звяртаецца ў гэты балючы момант са сваім заклікам да ўсіх міласэрдных і гуманітарных арганізацый, каб хутчэй і больш істотна дапамагалі ўцягнутым у канфлікт народам. Свяцейшы Айцец з вялікай трывогай сочыць за развіццём канфліктаў у гарачых пунктах планеты, асабліва на Блізкім Усходзе." Нядзеля 23 ліпеня павінна стацца днём малітвы і пакаяння",- навучае Пятровы наступнік, запрашаючы пастыраў і вернікаў выпрошваць у Бога каштоўны дар супакою... "- каб быў спынены вагонь з абодвух бакоў і каб распачаліся разумныя і адказныя перагаворы. "









All the contents on this site are copyrighted ©.