2006-07-22 08:58:23

Ватыканская газэта Л"Оссэрваторэ Романо" аб сітуацыі на Сьвятой Зямлі


“Прафанацыя жыцьця. Прафанацыя Сьвятой Зямлі- так газэта Л”Оссэрваторэ Романо” азагалоўлівае свой артыкул аб канфлікце на Блізкім Усходзе. Ватыканская газэта робіць заклік да міжнароднае грамадзкасьці пра ўзьняцьце дзеяньняў у карысьць заканчэньня ўзброенных змаганьняў. На першай бачыне піша: “Бомбы нішчаць жыцьцё, забіваюць без адрозьніваньня: ці гэта ваенныя ці цывільныя асобы. Прафануюць Сьвятую Зямлю нішчачы месцы, дзе Слова сталася Целам”. Газэта далей падкрэсьлівае, што ўстрыманьне гэтае прафанацыі зьяўляецца неадкладным заданьнем установаў, якія пакліканыя да развязкі крызісаў ды да міжнароднае дыпламатыі. Л”Оссэрваторэ Романо” шырока апісвае таксама драматычную сітуацыю на Блізкім Усходзе. Заахвочвае да ўзьняцьця дня посту і малімтвы ў намеры міру на Блізкім Усходзе, што абвясьціў Папа Бэнэдыкт 16 на найбліжэйшую нядзелю 23-га ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.