2006-07-21 14:14:29

Папа Бэнэдыкт 16 абвясьціў дзень малітвы ў намеры міру на Блізкім Усходзе


Сьвяцейшы Айцец з вялікім неспакоем сочыць за здарэньнямі на Блізкім Усходзе. Паінфармавала аб гэтым ватыканскае прэсавае бюро дадаючы, што Бэнэдыкт 16 зажадаў устанавіць дзень малітвы і пакуты ў намеры церпячага насельніцтва Сьвятой Зямлі. Душпастыраў і вернікаў просіцца, каб у найбліжэйшую нядзелю 23-га ліпеня, ўпрошвалі Бога каштоўнага дару міру—чытаем у заяве. Ватыканскі камунікат удакладняе намеры гэтае малітвы:
Па-першае: неадкладнае спыненьне ваенных дзеяньняў
Па-другое: як найхучэйшае стварэньне нуманітарных калідораў з дапамогаю для церпячага насельніцтва.
Па-трэцяее: распачацьце разважных і адказных перагавораў з мэтаю пакласьці канец сітуацыям несправядлдівасьці, якія абьектыўна існуюць ў гэтым рэгіёне, аб чым гаварыў Папа Бэнэдыкт 16 у часе нядзельнае багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” ў нядзелю 16 ліпеня.
Жыхары Лівану маюць права, каб была зьбераганая інтэгральнасьць і сувэрэннасьць іхняе тэрыторыі- чытаем у камунікаце. Жыхары Ізраіля маюць права да жыцьця ў міры ў сваёй краіне, а жыхары Палестыны мець свабодную і сувэрэнную дзяржаву. У гэтай так смутнай хвіліне Сьвяцейшы Айцец зьвяртаецца таксама да харытатыўных арганізацый, каб дапамаглі насельніцтву, якое кранута гэтым жудасным канфліктам.








All the contents on this site are copyrighted ©.