2006-07-20 13:18:44

Чарговы заклік Папы за мір на Блізкім Усходзе


Папа Бэнэдыкт 16, знаходзячыся на летніх канікулах у італьянскіх Альпах, ужо чарговы раз зрабіў заклік да безупыннае малітвы за мір на Блізкім Усходзе. Калі журналісты задалі яму пытаньне адносна напружанае сітуацыі паміж Ліванам а Ізраілям, Папа сказаў, што “поўнасьцю адобрывае заяву, якую выдалі ўдзельнікі сустрэчы на вярхах, што нядаўна адбылася ў Сан Пецярбурну, таму што яна вызначае дарогу далейшага дзейнічаньня ў карысьць міру”. Сьвяцейшы Айцец хаця адпачывае ў Альпах аднак на жыва інфармуюць яго аб разьвіцьці сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Папа з вялікім занепакоеньнем гаварыў аб узброенным канфлікце паміж Ізраілям а Ліванам. Прасіў нас, каб мы маліліся таксама за тэрарыстаў- сказала журналістам законніца Марыя, кармэлітанка з манастыра ў Куарт, які на пачатку сваіх летніх канікулаў наведаў Папа. Як яна сьцвярджае Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што трэба маліцца за тэрарыстаў “таму, што яны не ведаюць, што робяць зло не толькі бліжняму, але перад усім самому сябе”. Паводле законніцы кармэлітанкі Марыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, што “там дзе Бог ёсьць няведамым нараджаецца насільле і тэрарызм”.








All the contents on this site are copyrighted ©.