2006-07-18 13:08:23

У Тэзэ прыбыло шмат моладзі на летнія рэкалекцыі


Экумэнічная супольнасьць з Тэзэ ў часе летніх канікулаў перажывае сапраўдную аблогу. У тыднёвых рэкалекцыях удзельнічае цяпер больш за тры тысячы маладых людзей з 70-ці краін сьвету. У большасьці яны паходзяць з Эўропы, але ёсьць таксама маладыя людзі з іншых кантынэнтаў.
Сярод Эўрапэйцаў найбольш ў гэтым тыдні прыбыло жыхароў Галандыі, больш за 400 чалавек. Ужо традыцыйна у вялікай колькасьці прыбылі таксама Немцы. Некалькіх соцень прыбыло французаў, гішпанаў, румынаў, хараватаў і сэрбаў.
З Чорнага Кантынэнту прыбылі маладыя вернікі з Кэніі, Уганды і Сэнэгалю. Ёсьць таксама прадстаўнікі Індыі ды Філіпінаў ды шмалікая група маладых людзей з Лацінскае Амэрыкі. У Тэзэ яны актыўна ўдзельнічаюць ў штотыднёвых анімаваных сустрэчах. Уносяць да іх так патрэбную эўрапэйцам радасьць, энтызыязм ды проста ўдзячнасьць за тое, што пазналі Хрыста і Яго Эвангэльле.








All the contents on this site are copyrighted ©.