У брытанскім парламенце абмяркоўваецца пытанне аб генацыдзе армянаў у Турцыі.
Член Брытанскага парламента ад правячай Лейбарыстскай партыі Стівен Паунд дабіваецца,
каб Вялікабрытанія афіцыйна прызнала генацыдам масавыя забойства армян, грэкаў і асірыйцаў
у Асманскай імперыі на пачатку ХХ стагоддзя. “Паўтара мільёна армянаў-жыхароў Асманскай
імперыі загінулі паміж 1915 – 1923 гадамі ў выніку спланаванага генацыда, - заявіў
сп.Паунд. – Спадзяюся, што ніхто не будзе спрачацца з тым, што 3,5 млн хрысціянскага
насельніцтва Асманскай імперыі – армяне, асірыйцы, грэкі – былі знішчаны – проста
забіты, ці даведзены да галоднай смерці”. Анкара адмаўляецца прызнаць падзеі 1915
года генацыдам, а таксама не прызнае сапраўдныя маштабы трагедыі. Афіцыйныя турэцкія
гісторыкі сцвярджаюць, што масавае выгнанне армянаў з месцаў іх жыхарства было заснаванае
на жаданні асманскіх уладаў збавіць іх ад вайны. Публікацыі ад генацыдзе армянаў у
Турцыі забаронены і лічацца антыдзяржаўнай дзейнасцю. Многія краіны, у прыватнасці
Францыя, Канада, Швейцарыя, Расія і Польшча, прызналі факт генацыда армянаў, аднак
іншыя адмаўляюцца зрабіць гэта на афіцыйным узроўне. Міністр брытанскага ўраду да
спраў Еўропы Джефф Хун лічыць, што падзеям у Асманскай імперыі нельга надаць статус
генацыда, бо канвенцыя ААН, якая акрэслівае тэрмін “генацыд”, была прынята толькі
ў 1948 годзе. Цяпер Армянская Апостальская Царква разглядае пытанне аб праслаўленні
ахвяраў генацыда і ўзнясенні іх да алтарнай хвалы ў якасці святых.