2006-07-14 09:19:50

Пілігрымка ў Полацк з нагоды гадавіны з дня смерці св. Ясафата Кунцэвіча.


Як вядома з гістарычных крыніцаў, у 1705-м годзе, увайшоўшы ў Полацак са сваім войскам, расейскі цар Пётр Першы вырашыў наведаць Сафійскі сабор, які быў тады ўніяцкім храмам. На адным з абразоў ён убачыў незнаёмае аблічча, і настаяцель храма мусіў патлумачыць, што гэта полацкі арцыбіскуп Ясафат Кунцэвіч, забіты праваслаўнымі вернікамі ў 1623-м годзе. Убачыўшы, якую пашану тут аддаюць уніяцкаму святару, праваслаўны расейскі цар аддаў загад зруйнаваць полацкі Сафійскі сабор і ўласнаручна зарубіў настаяцеля шабляй.
Усяго пяцёра манахаў прынялі 12-га ліпеня гвалтоўную сьмерць паводле загаду Пятра Першага, і грэка-католікі ўшаноўваюць іх, называючы полацкімі пакутнікамі. Менавіта таму пілігрымку з Віцебска заўсёды ладзяць такім чынам, каб у бліжэйшую да 12 ліпеня нядзелю дайсці да полацкай Сафіі, дзе звычайна адбываецца імша.
Напярэдадні сёлятняй пілігрымкі Святую імшу служылі на Успенскай горцы ў Віцебску – гэта якраз тое месца, дзе загінуў вуніяцкі арцыбіскуп Ясафат Кунцэвіч, праз сто з лішкам гадоў прызнаны святым. Паводле віцебскага грэка-каталіцкага сьвятара айца Зміцера, у пілігрымку сабраліся некалькі соцень чалавек. Аб удзельніках пілігрымкі святар паведаміў: “Прыехалі вернікі з Полацку, з Маладэчна, з Менску, з Воршы таксама, са Львова сёстры ёсьць. Не пускаюць нас у Сафію сёлета, дык пад Сафійскім саборам будзем маліцца за праслаўленне пакутнікаў, за святасьць Царквы, за беларускі народ, за нашу будучыню”. Дададзім, што цела св.Ясафата Кунцэвіча знаходзіцца ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.