2006-07-14 17:55:52

На просьбу біскупа Уладзіслава Бліна мы перадалі віншаванні ад Біскупскай Канферэнцыі Беларусі айцу Федэріко Ломбардзі ў сувязі з прызначэннем на пасаду дырэктара Залі друку Ватыкану. Ён ужо правёў сваю першую прэсканферэнцыю па пытанні бюджэту і фінансавай дзейнасці Святога Пасаду. Яна выклікала вялікае зацікаўленне.


На наступным тыдні мы перададзім рэпартаж на гэтую тэму.Цяпер скажам толькі, што баланс па выніках 2005 году -станоўчы .
І тут жа змесцім некаторыя аб'явы з Беларусі.
Выказваем нашае спачуванне і запэўніваем ў малітве ў сувязі з няшчасцем ў катэдры Гродна.У ноч з 12 на 13 ліпеня ў 3.40 у гродзенскім кафедральным касцёле св. Францыска Ксаверыя здарыўся пажар. Як паведамляецца, у выніку пажару быў пашкоджаны алтар і касцёльныя рэчы. Прычыны пажару яшчэ не высветленыя.

Секцыя касцёльнай музыкі запрашае касцёльных музыкаў і ўсіх жадаючых прыняць удзел у V Тыдні касцёльнай музыкі, які адбудзецца ў Полацку з 24 па 30 ліпеня 2006 года. Урачыстае адкрыццё V Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 24 ліпеня а 12-й гадзіне па адрасе: Касцёл св. Андрэя Баболі, вул. Дзяржынскага, 50 (праезд ад чыгуначнага вакзала аўтобусам № 3). Таксама пачнуць працаваць курсы. Іхная асноўная тэматыка - вывучэнне музычнай часткі Рымскага Імшала.








All the contents on this site are copyrighted ©.