2006-07-14 09:15:35

Вядомыя навукоўцы свету выказваюць сумніў на конт вернасці тэорыі Дарвіна.


Ужо болей за 600 вядомых навукоўцаў усяго свету падпісалі заклік да сваіх калегаў, патрабуючы адмовіцца ад тых догмаў развіцця, што былі прапанаваныя англійскім біёлагам Чарльзам Дарвінам і ягонымі паслядоўнікамі.
Iніцыятарамі нязгоды гэтай вядомай навуковай тэорыі, згодна якой чалавек паходзіць ад малпы, былі амерыканцы. У 2001 годзе група навукоўцаў з інстытута “Діскаверы” у Сіэтле пачала працэдуру збора подпісаў супраць дарвінізма. На сёняшні дзень каля 600 спецыялістаў у галіне біялогіі, хіміі, фізікі, матэматікі з ЗША і шэрагу еўрапейскіх краінаў, у тым ліку і з Расіі, паставілі свае подпісы пад гэтым заклікам і адкрыта выказалі свой скептыцызм у адносінах да такога тлумачэння эвалюцыі.
“Эксперыментальныя дадзеныя апошніх дзесяцігоддзяў і вынікі археалагічных раскопаў падаюць вялікую колькасць фактаў, якія адрозніваюцца ад асноўных пастулатаў тэорыі Дарвіна, - заявіў намеснік дырэктара Палеанталагічнага інстытута РАН Сяргей Ражноў. – Пакуль яе ніхто не абверг, але размова аб гэтым ужо ідзе. Занадта многа ў ёй утрымліваецца супярэчнасцяў і перабольшванняў тых працэсаў, якія ў рэчаіснасці маюць толькі прыватны, а не агульны характар”.
Перад усім сучасныя навукоўцы гавораць аб нявернай ацэнке натуральнага падбору пад час эвалюцыі. Маленькія накапляючыя змену відаў, на якіх базуецца тэорыя Дарвіна, у рэчаіснасці практычна не існуюць. Акрамя таго, навукоўцам не удалося вывесці новыя віды жывёлаў, эксперэментуючы з радыяцыйнай мутацыяй. Пад час некалькіх пакаленняў від вызваляецца ад сур’ёзных генетычных зменаў, якія былі зроблены штучна. Таксама і архіёлагі так і не здолілі за апошнія паўтара стагоддзя знайсці рэшткі пераходных формаў жывёлаў. Многія косці малпападобных продкаў чалавека аказаліся падробленымі.
“Пад час эвалюцыі праходзілі складаныя працэсы, якія аказалі ўплыў на паходжанне новых відаў жывёлаў, - сказаў загадчык аддзелу біялагічных навук РАН, спадар Леў Рысін. – Але Дарвін зразумеў іх у спрошчаным выглядзе. Цяпер зразумела, што ўсё зводзіцца да натуральнага адбору”.
Па ўсім свеце назіраецца тэндэнцыя да забароны выкладання дарвінізма ў школах. Адна з галоўных нагодаў незадаволенасці – тое, як груба яе стварыцель абыйшоўся абвяргае біблійную гісторыю стварэння свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.