2006-07-11 16:53:31

Папа Бенедыкт 16 зрабіў некалькі новых прызначэнняў:айцец Фэдэріко Ломбардзі, генеральны дырэктар Радыё і Тэлебачання Ватыкана,цяпер займае пасаду таксама і дырэктара Залі Друку Ватыкану.


На новым посце айцец Фэдэріко RealAudioMP3 (а мы працавалі ад 1991 года пад ягоным кіраўніцтвам і як калегі - бо часта ён рабіў свае матэрыялы для нашай Італьянскай рэдакцыі і таксама балгарскай, якую некалькі гадоў ўзначальваў) замясціў славутага на ўвесь свет як "голас Папы Яна Паўла 2 " свецкага кіраўніка напрацягу 22 гадоў Прэсавай Залі Ватыкану спадара Хоакіна Новара Валса, члена руху "Опус Дэй".
У гэтай сувязі многія СМІ свету змяшчаюць біяграфію айца-езуіта Федэріко Ломбардзі, субрата па Таварыстве Ісусавым з кіраўніком нашай праграмы айцом Клодам Рабінэ, які дасылае яму сваё прывітанне (Айцец Клаўдзій спявае "Многая лета" з хорам царквы Святога Антонія ў Рыме)
Айцец Фэдэріко Ломбардзі, які зараз, калі лічыць па свецкай герархіі, стаецца Міністрам Інфармацыі у дзяржаве Горад Ватыкан, нарадзіўся ў італьянскай правінцыі Кунео - блізка Турына. Уступіў у навіцыят айцоў-езуітаў ў 1960 годзе. У гэты перыяд ён абараняе кандыдацкую дысертацыю па філасофіі ва Ўніверсітэце "Aloisianum", пасля займае пасаду асістэнта па навучанні ва Ўніверсітэцкім езуіцкім каледжы Турына. Паралельна абараняе дыплом па матэматыцы. Атрымлівае рукапалажэнне ў 1972 годзе і праз год абараняе дысертацыю па тэалёгіі ва ўніверсітэце Phil нямецкага горада Франкфурта. У 1973 годзе стаецца супрацоўнікам часопіса часопіса езуітаў "Civilta° catolica" і далей яго намеснікам галоўнага рэдактара. Ад 1984 па 1990 гады з'яўляецца Генералам правінцыі Італія ордэну таварыства Ісусавага і потым кіруе Радыё Ватыкана, якое застаецца пад ягоным апякунствам і надалей. Мы віншуем нашага сябра айца Федэріко!
І тут хочым прынагодна прыпомніць наша апошняе прафесійнае свята Святога Габрыіла - ахоўніка радыё Ватыкана , на якім мы, беларуская рэдакцыя , атрымалі з ягоных рук ўзнагароду як лепшы калектыў на Радыё. Айцец Ломбардзі тады выказаў адзіную заўвагу - што яшчэ не засвоілі камп'ютарную старонку ВЭБ, і мы выправіліся - як зараз гэта бачаць карыстальнікі віртуальнага варыянту нашай праграмы ў сістэме ТРЫ ДАЙБЛВУкропка РАДЫЁВАТЫКАНАкропка ОРГкропка.=www.radiovaticana.org
Спадзяемся, што яны маюць магчымасць разам з нашымі дарагімі радыёслухачамі, якія скарыстоўваюць традыцыйныя радыёпрыёмнікі, пачуць наступны рэпартаж "на ўласныя вушы". Прыпамінаем, ён упершыню выйшаў у моманце падзеі - 29 верасня. летась.(РЭПАРТАЖ).







All the contents on this site are copyrighted ©.