2006-07-11 15:22:59

Папа адпачывае ў італьянскай горнай мясцовасці Валле д'Аоста.


У гэтым годзе Папа Бенедыкт XVI° праводзіць свой летні адпачынак у Валле д’Аоста,дзе знаходзіцца з 11 і прабудзе да 28 ліпеня. Вось што паведаміў з гэтай нагоды карэспандэнту нашага Радыё біскуп Джузеппе Анфоссі: “Мы прыймаем Свяцейшага Айца, як дарагога сябра. Жадаем, каб ён здолеў найлепшым чынам адпачыць, знайшоў час на прагулкі, і, перад усім, для чытання і разважанняў”.
Арганізатары жадаюць захаваць прыватны характар водпуску Папы; стрыманасць, акрамя іншага, ёсць адметнай рысай характара мясцовых жыхароў-горцаў.
Калі ж размаўляць аб агульных планах, то тыповым парадкам дня для ёсць цэлебраванне раніцай Святой імшы, пасля гэтага Папа чытае і займаецца неабходнымі справамі, выходзіць на прагулкі, адпачывае.
Біскуп Анфоссі таксама паведаміў, што Бенедыкта XVI° чакае неспадзяванка нямецкагаворачыя мясцовыя жыхары – у Валле д’Аоста большасць насельніцтва размаўляе на французскай мове, але маецца і невялікая грамада з моваю нямецкаю. Яе члены выказалі пажаданне быць прысутнымі пад час Багародзічнай малітвы “Анёл Панскі” у другую нядзелю адпачынку Папы.







All the contents on this site are copyrighted ©.