2006-07-08 18:31:38

Чэшскім католікамі звяртаюць катэдральны касцёл Прагі.


Сталічны суд Чэхіі прыняў рашэнне звярнуць старажытны будынак катэдральнага сабора св.Віта Каталіцкай Царкве краіны. Гэты сымвал чэшскага каталіцызма зрабіўся ўласнасцю камуністычнага рэжыма ў 1954 годзе.
Рашэнне суда яшчэ не ўступіла ў сілу, бо для гэтага патрэбна згода ўраду краіны. Аднак арцыбіскуп Пражскі кардынал Міраслаў Влк ужо выказаў сваю задаволенасць судовым рашэннем. Ён нагадаў, што Царква заўсёды лічылася ўласнікам катэдры “да таго часу, як камуністы прынялі несправядлівае рашэнне аб яго экспрапрыяцыі”.
Будаўніцтва катэдры св.Віта пачалося ў 1344 годзе, а поўнасцю завершылася толькі ў 1929 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.