2006-07-07 17:55:45

У італьянскім горадзе Лорето адкрылася сустэча - "Мітынг:за дэмакратыю усіх і для усіх. Палітычны цяжар эміграцыі" .


Штогод праводзяць тут, у месцы, куды , па царкоўным паданні, анёлы перанеслі Назаратанскую хатку, дзе нарадзіўся Госпад наш Ісус Хрыстос, сустрэчы айцы каталіцкага Ордэна Скаламбыянцаў запрашаюць важных герархаў каталіцкае Царквы з розных краін свету, міранаў і навукоўцаў для таго. каб паразважаць над актуальнымі праблемамі жыцця касцёла і грамадства. Сёлета тэма тычыцца эміграцыі - так хвалюючай рэчаіснасці чалавецтва, якое, здаецца, зноў уступіла ў эпоху "перасялення народаў".Гэта працэс узбядняючы ці ўзбагачаючы - як для агульнай культуры і жыццястойкасці грамадства так і для кожнае асобы, для сем'яў? На такое цяжкае пытанне паспрабуюць хаця б часткова адказаць сабраныя ў Ларета , усведамляючы, што сёння ў Заходняй Еўропе колькасць толькі тых, хто лічыцца па дакумантах эмігрантам, складае 23 млны чалавек. Гэта людзі розных рас і народаў, розных этнічных звычаяў і рэлігій. Роздум ідзе аб стварэнні суадносінаў з насельніцтвам краін Еўропы ў адпаведнасці з цявілізаванымі, дэмакратычнымі правамі і правіламі для ўсіх . Акрамя Літургій і паседжанняў,што працягнуцца да наступнага аўторка, пройдуць экскурсіі і круглыя сталы, на заканчэнне адбудзецца уручэнне "Прэміі мітынгу" і спектакль на успамін Папы Яна Паўла 2.







All the contents on this site are copyrighted ©.