2006-07-07 17:51:33

Валенсія. У сувязі з трагедыяй у метро, праграмы тыдня Сусветнай сустрэчы сем'яў былі змененыя - з іх выключылі культурныя і гульнёвыя акцыі. Усе чакаюць тут на Папу, які у суботу прыбудзе ў Гішпанію.
Напярэдадні ён звярнуўся да харвацкіх Біскупаў, што прыбылі ў Рым з візітам ad limina.


Свяцейшы Айцец прыклікаў каталіцкіх кіраўнікоў харвацкага народа, каб былі "міратворцамі і абвеснікамі праўды". У сувязі з уступленнем краіны ў ЕС ён зазначыў, што жыхарства ў Еўрапейскім доме мае патрэбу найвышэй за ўсё ў праўдзівасці. Каталіцкія біскупы павінны і ў грамадскім жыцці Харватыі ўздымаць голас праўды адносна праблем сучаснага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.