2006-07-06 14:07:45

Масква: заканчэньне міжрэлігійнага форуму


Неабходнасьць запэўніць рэлігійную свабоду, ў гэтым асабліва аховы правоў этнічных і рэлігійных меншасьцяў, падкрэсьлілі ўдзельнікі маскоўскага форуму рэлігійных кіраўнікоў. 5-га ліпеня ў сталіцы Расіі закончылася трохдзённая сустрэча зарганізаваная з ініцыятывы тамашняга Праваслаўнага Патрыярхату. Прыняло ў ім ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў рэлігійных супольнасьцей з 40 краін сьвету. У канчактовым пасланьні Форум асудзіла тэррарызм ды шуканьне рэлігійных абгрунтаваньняў для пашыраньня насільля. Зроблена заклік пра зьвярненьне большае ўвагі і пашаны да рэлігійных традыцый і сімвалаў у школах, сродках масавай інфармацыі ды таксама ў публічных высказваньнях. Выказана перакананьне, што сусьветны законны, эканамічны ды грамадзкі парадак павінен зьмяшчаць ў сабе спасланьне да маральных прынцыпаў. Урэшце паклікана народы сьвету да больш умеркаванага жыцьця і да заангажаваньня ў карысьць справядлівасьці.
У часе прэ-канфэрэнцыі на заканчэньне Форума мітрапаліт Кірыл сьцвердзіў, што адносіны паміж Праваслаўнаю Царквою а рыма-каталіцкім Касьцёлам “атрымалі новы імпульс”. На ягоную думку да гэтага прычынілася адназначнае стаўленьне Аляксея ІІ ды Папы Бэнэдыкта 16. “Яны прызнаюць—сказаў праваслаўны Герарх—што Царква і Касьцёл павінны зрабіць усё, што ў сіле, каб адказаць на рэальныя надзеі людзей”. Падкрэсьліў пры гэтым, што двухбаковыя кантакты ды удзел прадстаўнікоў Ватыкану ў маскоўскім форуме сьведчаць пра тое, што Касьцёл і Царква “ідуць у адпаведным напрамку”.








All the contents on this site are copyrighted ©.