2006-07-04 14:53:18

Iтальянская газета "Correre della sera" прысвяціла артыкул "Усходняй палітыцы" Ватыкану.


- “Усходняя палітыка Вайтылы і польскі след” – такую назву мае артыкул уплывовай італьянскай газеты “Коррьере делла Сера”, у якім разглядаюцца некаторыя аспекты пачатай кардыналам Казаролі “усходняй палітыкі” Святога Пасада і прапануецца ўвазе чытачоў новы дадатак да “балгарскага следа” у вывучэнні абставінаў замаха на Яна Паўла II у 1981 годзе.
Так званая “Ассацыяцыя Агостіно Казаролі” была створана пасля смерці гэтага вядомага каталіцкага дыпламата ў італьянскім горадзе Бедонія, які знаходзіцца недалёка ад Пармы. Менавіта у гэтым горадзе ён вучыўся ў семінарыі, якой пакінуў у спадчыну свой архіў, зараз даступны розным даследчыкам. Тут рэгулярна праводзяцца навуковыя семінары і падрыхтоўваюцца дакументальныя даследванні па тэмам “халоднай вайны”, што ўсё больш аказваецца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў. Згаданыя дакументы друкуюцца ў адпаведнай выдавецкай серыі “Святы Пасад і палітыка ў ХХ стагоддзі”.
У нядаўна выданым томе “Тонкая нітка. Ватыканская “усходняя палітыка Агостіно Казаролі”, які будзе прадстаўлены на сімпозіуме 24 чэрвеня ў Бедоніі, упершыню шырокай публіке падаюцца сенсацыйныя дэталі аб абставінах замаха на Яна Паўла II 13 траўня 1981 года: у той дзень, у прыватнасці, на плошчы былі прысутныя супрацоўнікі польскіх спецслужбаў, у тым ліку будучы забойца святара “Салідарнасці” айца Попелушко, Адам Петрушка.







All the contents on this site are copyrighted ©.