2006-07-03 15:03:09

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


97 Яшчэ адзін дакумент II Ватыканскага сабора, вельмі важны для сацыяльнай навукі Царквы, - гэта дэкларацыя “Dignitatis humanae”, у якім абвяшчаецца права на рэлігійную свабоду. Гэтай тэме прысвячаны два раздзелы. У першым, маючым агульны характар, сцвярджаецца, што права на рэлігійную свабоду заснаванае на годнасці чалавечай асобы і павінна быць замацавана ў прававой сістэме грамадства як цывільнае права. У другім раздзеле тэма разгледжана ў святле Адкрыцця, а таксама пададзены пастырскія наступствы, з улікам таго, што гутарка ідзе аб праве, якое мае дачыненне не толькі да асобных асобаў, але і да розных грамадаў.
98 “Развіццё – новае імя свету”, сцвердзіў Павел VI° ў Энцыкліцы “Populorum progressio”, якую магчыма лічыць у пэжным сэнсе пашыраным варыянтам раздзела аб эканамічным і сацыяльным жыцці з “Gaudium et spes”; хаця ж, з’яўляюцца і некаторыя істотныя новыя рэчы. У прыватнасці, дакумент акрэслівае каардынаты цэласнага развіцця чалавека і салідарнага развіцця чалавецтва: “гэтыя дзве тэмы трэба лічыць асновапалягаючымі. Вакол іх структуруецца тканіна Энцыклікі. Жадаючы ўпэўніць сваіх чытачоў у неадкладнай неабходнасці салідарных дзеянняў, Папа падае развіццё як “пераход ад меньш чалавечных да больш чалавечныў умоў жыцця” і ўдакладняе іх характэрыстыкі”. Гэты падыход не абмежаваны рамкамі чыста эканамічнай і тэхнічнай сферы, але мае на ўвазе набыццё кожным чалавекам культуры, павагі да годнасці іншых людзей, прызнанне “вышейшых каштоўнасцей і Бога, іх крыніцы і мэты”. Развіццё, якое ідзе на карысць усім, адпавядае патрабаванню ўсталяваць у сусветным маштабе такую справядлівасць, якая б гарантавала мір на ўсёй планеце і дазволіла б рэалізаваць “агульны гуманізм”, які б кіраваўся духоўнымі вартасцямі.
У гэтай перспектыве Павел VI° заснаваў у 1967 годзе Папскую камісію “Справядлівасць і мір”, выконваючы пажаданне айцоў Сабора: яны лічылі, што “будзе вельмі карысна стварыць нейкі ворган Сусветнай Царквы, абавязкам якога будзе заахвочваць грамаду католікаў садзейнічаць прагрэсу тых рэгіёнаў, якія гэтага патрабуюць і падтрымліваць сацыяльную справядлівасць у адносінах паміж краінамі”. Па ініцыятыве Паўла VI° Царква, пачынаючы з 1968 года, адзначае першы дзень года як Сусветны дзень міра. Той жа Папа паклаў пачатак традыцiі складаць пасланні, кожнае з якіх прысвячана тэме, абранай для чарговага Сусветнага дня міра; такім чынам напаўняецца сутнасць сацыяльнай навукі.
100 У пачатку 60 гадоў, у атмасферы жорсткіх ідэалагічных пратэстаў, Павел VI° звярнуўся да сацыяльнай навукі Льва ХIII° і развіў яе ў Апостальскім пасланні “Ostogesima adveniens”, складзеным з нагоды 80 гадавіны “Rerum novarum”. Папа разважаў аб постіндустрыяльным грамадстве з усімі яго складанымі праблемамі і адзначыў, што ідэялогій не дастаткова для адказу на такія выклікі, як урбанізацыя, умовы жыцця моладзі, становішча жанчыны, безпрацоўе, дыскрымінацыя, эміграцыя, дэмаграфічны ўзрост, уплыў сродкаў масавай інфармацыі, праблемы навакольнага асяроддзя.
101 Праз 90 гадоў пасля “Rerum novarum” Ян Павел II° прысвяціў энцыкліку “Laborem exercens” працы. Праца – гэта асновапалягаючае дабро для асобы, першасны фактар эканамічнай дзейнасці, ключ да ўсёй сацыяльнай праблемы. “Laborem exercens” акрэслівае духоўнасць і этыку працы у кантэксце глыбокага багаслоўскага і філасоўскага разважання. Працу не належыць разумець толькі ў аб’ектыўным і матэрыяльным сэнсе; трэба надаваць адпаведную ўвагу і яе суб’ектыўнаму вымярэнню, бо гэтая дзейнасць, заўсёды служыць выявай асобы. Праца – не толькі найважнейшая парадзігма сацыяльнага жыцця, ёй нададзены ўсе рысы асяроддзя, у якім павінна рэалізавацца натуральнае і звышнатуральнае пакліканне асобы.
102 Энцыклікай “Sollicitudo rei socialis” Ян Павел II° адзначае 20 гадавіну “Populorum progressio” і зноў звяртаецца да тэмы развіцця, па двух напрамках: “з аднаго боку, драматычнае становішча сучаснага света ў аспекце недастатковага развіцця Трэццяга света і, з іншага боку, сэнс, умовы і патрабаванні развіцця, якое было б годнае чалавека”. Энцыкліка акрэслівае разніцу паміж прагрэсам і развіццём і сцвярджае, што “сапраўднае развіццё не можа абмяжоўвацца не можа абмяжоўвацца памнажэннем дабротаў і паслуг, значыць тым, чым магчыма валодаць, але павінна спрыяць поўні чалавечага “быцця”. Тым самым Энцыкліка ясна акрэслівае маральную натуру сапраўднага развіцця”. Ян Павел II°, нагадваючы дэвіз пантыфіката Пія ХII°, “Opus iustitiae pax” (мір – плён справядлівасці), каментуе: “Сёння магчыма было б сказаць, з дакладнасцю і моцай біблійнага натхнення: “Opus solidaritatis pax (мір – плён салідарнасці).
103 У 100 гадавіну “Rerum novarum” Ян Павел II° абнародаваў сваю трэцюю Энцыкліку, “Centesimus annus”, у якой выяўляе дактрынальную пераемнасць стогадовай сацыяльнага Настаўніцтва Царквы. Вяртаючыся да цантральнай тэмы папярэдняй Энцыклікі – разглядаючы адзін з асовапалягаючых прынцыпаў хрысціянскай канцэпцыі сацыяльнай і палітычнай арганізацыі, - Папа піша: “аб прынцыпе, які мы сёння акрэсліваем як прынцып салідарнасці… шматкротна гаварыў Леў ХIII°, ужываючы слова “сяброўства”; “міласэрнасць”, у той час як Павел VI°, пашыраючы гэта паняцце з улікам сучасных шматлікіх вымярэнняў сацыяльнага пытання, разважаў аб “цывілізацыі любові”. Ян Павел II° паказвае, што сацыяльная навука Царквы рушыцца па восі ўзаемнасці паміж Богам і чалавекам: пазнаваць Бога ў кожным чалавеку і кожнага чалавека ў Боге – вось умова сапраўднага чалавечага развіцця. Падрабязны і паглыблены аналіз так званых “новых рэчаў”, алабліва вялікага павароту 1989 года, калі была зруйнавана сацыялістычная сістэма, утрымлівае станоўчую ацэнку дэмакратыі і свабоднай эканомікі, у рамках абавязковай салідарнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.