2006-07-03 14:46:49

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 2 ліпеня


А паўдні, ў нядзелю 2-га ліпеня, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам з Ім адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем яе, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб сітуацыі на Блізкім Усходзе, якая вельмі хутка пагоршываецца ды аб сустрэчы рэлігійных кіраўнікоў сьвету, якая пачалася ў панядзелак 3-га ліпеня ў Маскве. Была гэта ўжо апошняя сустрэча Папы з вернікамі перад сваім Апостальскім падарожжам у Гішпанію ды перад канікуламі, якія Папа пачне пасьля павароту з гэтага падарожжа ў Даліне Аосты, ў Італіі.
RealAudioMP3
З вялікім неспакоем я сачу за здарэньнямі ў Іраку ды ў Сьвятой Зямлі. Адносна сьляпога насільля з аднаго боку, якое вядзе да бязлітасных забойстваў ды што-раз больш драматычнаю пагрозаю завастрэньня крызісу з другога боку, з чым мы маем да чыненьня ад некалькіх дзён, існуе неабходная патрэба справядлівасьці ды верагоднага заангажаваньня ў справу міру. Гэтага, на жаль- сказаў Папа- не відаць. Дзеля гэтага заклікаю ўсіх абьяднацца ў даверлівай і стойкай малітве. Хай Госпад асьвеціць сэрцы, каб ніхто не адстараняўся ад абавязку пабудовы мірнага суіснаваньня ў прызнаньні таго, што кожны чалавек, без огляду на нацыянальнасьць, ёсьць братам.
Сьвяцейшы Айцец выказаў таксама прызнаньне для ініцыятывы Маскоўскага Патрыярхату, які зарганізаваў сустрэчу на вярхах прадстаўнікоў розных рэлігій сьвету. Як сьцвердзіў Папа, сустрэча зьяўляецца выяўленьнем паўсюднага жаданьня дыялогу паміж цывілізацыямі ды шуканьня справядлівага і мірнага парадку на сьвеце:
RealAudioMP3
Жадаю, каб дзякуючы шчыраму заангажаваньню ўсіх удалося знайсьці асяроддзі пасьпяховага супрацоўніцтва, ва ўзаемнай пашане і зразуменьні, каб справіцца з сучаснымі выклікамі- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Для хрысьціян гэта абазначае патрэбу больш глыбейшага пазнаваньня ды дацэньваньня сябе ўзаемна, ў сьвятле годнасьці чалавека і ягонага адвечнага прызначэньня.
Аднак прадметам асноўнага разважаньня Папы, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, была сусьветная сустрэча сем”яў, якая адбудзецца ў гішпанскім горадзе Валенцыя. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў ў сваёй прамове тэму гэтага здарэньня, якою зьяўляецца роля асноўнай грамадзкай ачэйкі ў фармаваньні ў маладых пакаленьняў рэлігійнае сьвядомасьці.
RealAudioMP3
У суботу 1-га ліпеня пачалася ў Гішпаніі пятая сустрэча сем”яў, якой тэма гучыць: “Перадаваньне веры ў сям”і”. Жадаю паехаць у Валенцыю, каб удзельнічаць у заканчэньні гэтае сустрэчы. Заахвочваю вас- зьвярнуўся Папа да прысутных вернікаў на заканчэньне сваёй прамовы—да духоўнага ўдзельнічаньня ў гэтай так важнай сустрэчы ды прашу вас малітоўнае падтрымкі. Хай адновіць яна ў вашых сем”ях дух пабожнасьці ды ўзмацуе іх як супольнасьці жыцьця і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.