2006-07-01 12:40:11

Рускі мастак Ігар Бабайлаў атрымаў прапанову ад супрацоўнікаў Музеяў Ватыкана напісаць парадны партрэт Папы Бенедыкта 16.


Жыве зараз выпускнік Mаскоўскага мастацкага вучылішча імя Сурыкава ў Канадзе.Менавіта тут яму ўдалася ўславіцца як партрэтысту. Ягонаму пэнзлю належацца жывапісна ўвекавечаныя палітычныя лідары многіх заходніх краін, славутыя бізнесмены і шоў-зоркі.
Нядаўна Папа Бенедыкт 16 прыняў мастака, для якога гэтая сустрэча - не толькі гонар, але і першы сеанс для рэалізацыі мастацкай задумы.
Ігар найперш напісаў партрэт папярэдняга Папы Яна Паўла 2 на ўласную ініцыятыву да сусветнага дня моладзі ў Канадзе. Папа Карал Вайтыла аколены групай юнакоў і дзяўчат, - ягоным "пакаленнем Папы " - як самі называлі сябе і працягваюць называць маладыя католікі свету, аддаючы даніну павагі і любові Яну Паўлу 2.
Цяпер рускі мастак прапамінае, што ў часе знаходжання на Сунічным востраве ў 2002 годзе Папа казаў:" Мы ўсе тут - адна сям'я". Дык мастак так і напісаў яго - у цэнтры вялікай інтэрнацыянальнай сям'і - айцец, Свяцейшы Айцец.
Дагэтуль рэалістычны стыль рускай школы заахвочвае большасць вялікіх людзей, якія хочуць мець уласны партрэт ці па рангу яго маюць пакінуць. Патрэты з імем аўтара - Ігара Бабайлава ў кутку - маюць прэзідэнты Пуцін і Буш, жонка Клінтана - Хілары і Мандэла. Ягонай работы партрэт вялікага кінарэжысёра Акіры Курасавы зараз належыць (як фінансавая гарантыя) Японскаму Фонду дарпамогі цяжкім падлеткам. Мастацтвазнаўцы высока ацэньваюць яго малюнкі алавіком, таксама выкананыя ў класічнай манеры.








All the contents on this site are copyrighted ©.