Пад час аудыенцыі са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° 26 чэрвеня Прэзідэнт Філіпінаў
Глорыя Макапагаль-Арройо зрабіла Папе незвычайны падарунак – копію закона сваёй краіны
аб забароне смяротнага пакарання. Згаданы закон быў прыняты філіпінскімі парламентарыямі
і падпісаны Прэзідэнтам за два дні да яе вылету ў Рым. “Пад час сардэчнага спаткання
спадарыня Прэзідэнт паведаміла Свяцейшага Айца аб новым законе, які быў зацьверджаны
ў мінулую суботу, у свята Яна Хрысціцеля”, - гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы
Апостальскай сталіцы. На прыканцы аудыенцыі спадарыня Прэзідэнт уручыла Папе два
падарункі – згаданую вышей копію закона ў рамцы і статую Маці Божай, якая асаблівым
чынам ушаноўваецца ў Філіпінах. “Гэта две выявы веры філіпінскага народа”, - зазначыла
спадарыня Макапагаль-Арройо.