2006-07-01 12:39:38

18 верасня ўпершыню будзе адчынены доступ да дакумантаў пантыфікату Папы Пія 11-га, што прыйшоўся на перыяд між 1 і 2-й Сусветнымі войнамі.


Сакрэтныя Архівы святога Пасаду адчыняць для даследчыкаў раздзел дакумантаў перыяду ад 6 лютага 1922 па 10 лютае 1939 года. Сакрэтнасць з большасці з іх была знятая асабіста Папаю Янам Паўлам 2-м датэрмінова. Дык у 2003 годзе Ватыкан аб'явіў, што адкрывае для навукоўцаў-гісторыкаў, гуманістаў, іншых спецыялістаў - доступ да мільёнаў хаваных дакумантаў, якія праліваюць святло на многія падзеі перыяду выспявання таталітарных рэжымаў і. асабліва, нямецкага нацызму, яктаксама. натуральна. і пазіцыю ды дыпламатычныя намаганні Святога Пасаду ў гэты перыяд. Свецкія аглядальнікі спадзяюцца, што сярод іншых каштоўных сведчанняў гісторыі знойдзецца і неапублікаваная дагэтуль апошняя Энцыкліка - навучанне Папы Пія 11, якая ніколі не ўбачыла свету - "Адзінства роду чалавечага (Нumani Generis Unitas)". Яе Папа Пій 11 прысвяціў асуджванню нацыяналізму і расізму яшчэ перад пачварным выбухам нацыскіх пераследванняў людзей па гэтым прызнаку.
Дададзім, што прэцыдэнт адкрыцця сакрэтных дакумантаў Ватыкану раней звычайнага тэрміну ўжо адбыўся, у прыватнасці, для перыяду пантыфікату наступнага Папы Пія 12 - перыяду 2-й сусветнай вайны.







All the contents on this site are copyrighted ©.