Папа аб'явіў аб прабачэнні грахоў каталіцкім семьям.
Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° аб’явіў аб магчымасці атрымаць поўную індульгенцыю пад
час правядзення пятага Сусветнага спаткання каталіцкіх семьяў, якое пройдзе з 1 да
9 ліпеня ў Валенсіі. Адпаведны дэкрэт, падпісаны кардыналам Джеймсам Стаффардам,
кіраўніком Апостальскай камісіі да спраў пакаяння (пенітэнцыі), быў надрукаваны 27
чэрвеня. Папа мае надзею, што ўсе тыя, хто прыедзе ў Валенсію “прыймуць удзел
у розных ініцыятывах і мерапрыемствах, якія пройдуць у гэтым гішпанскім горадзе ў
падтрымку сямьі; што калі яны, натхнёныя Божай Ласкай, вярнуцца дамоў, прысвяцяць
сябе сваім семьям і семьям сваіх блізкіх у адпаведнасці са святымі правіламі Эвангелля”. Згодна
з дэкрэтам Свяцейшага Айца, “ён дае поўнае прабачэнне грахоў вернікам, якія, выконваючы
існуючыя правіла (значыць атрымліваюць Таямніцы Споведзі і Камуніі і моляцца ў інтэнцыях
Папы), у поўні ачышчаныя ад усіх формаў граха, пабожна будуць удзельнічаць ва ўрачыстых
Богаслужбах у Валенсіі, пад час пятага Сусветнага спаткання семьяў і ў яго ўрачыстым
закрыцці”. Тыя людзі, “якія не здолеюць прыняць непасрэдны ўдзел у вышейзгаданых
мерапрыемствах, будуць мець магчымасць атрымаць такі самы дар поўнага прабачэння грахоў,
калі ў гэтыя дні, аб’яднаныя ў малітве з вернікамі ў Валенсіі, адгавораць у сямейным
коле “Ойча наш”, Сымвал веры і іншыя малітвы, просячы Боскай міласэрнасці ў згаданых
вышей інтэнцыях”. Міжнародныя спатканні каталіцкіх семьяў, пачатак якім паклаў
Ян Павел II, праводзяцца кожныя тры гады. Iх арганізуе Папская рада да спраў сямьі
пры падтрымцы мясцовых дыяцэзій. Чакаецца, што ў спатканні сямей у гэтым годзе прыйме
ўдзел 1,5 млн чалавек.