2006-06-30 14:59:20

Заява Алексія II з нагоды міжрэлігійнага спаткання ў Маскве.


Галава РПЦ МП, Патрыярх Маскоўскі і Усёй Русі Алексій II, заявіў, што Сусветны самміт рэлігійных лідэраў нагадае міжнароднаму грамадству аб неабходнасці захоўваць духоўнасць і высокі ўзровень маралі.
“Рэлігійны самміт, які пройдзе ў Маскве і на якім будуць прадстаўлены асноўныя рэлігіі свету, выступіць на карысць неабходнасці дыялога цывілізацый. Аб неабходнасці супрацьставіцца нецярпімасці, і, што вельмі важна, нагадае аб тым, што нельга губляць духоўныя і маральныя вартасці”, - зазначыў Алексій II.
Ён таксама адзначыў, што ў апошні час на Захадзе ёсць тэндэнцыя “адштурхнуць рэлігію на ўзбочыну жыцця, часта людзі мяркуюць, што свабода дае магчымасць уседазволенасці. Але ёсць маральныя вартасці ва ўсіх рэлігіях, якія накладаюць пэўныя абавязкі на людзей, і захаванне гэтых духоўных вартасцяў, я думаю, ў наш час вельмі важнае”, - падкрэсліў галава РПЦ МП. У тым, што тычыцца адраджэння духоўнасці ў Расіі, Алексій II нагадаў, што калі ў 1987 годзе ў РПЦ МП было 6 800 храмаў, то напрыканцы мінулага года іх было болей за 27 000.







All the contents on this site are copyrighted ©.