2006-06-28 13:33:25

святкаванні з нагоды 450 гадавіны з моманту смерзі св.Огната Лайолы ў Гішпаніі.


У рамках 450 гадавіны юбілея з дня смерці заснавальніка Таварыства Езуса святога Iгната Лайолы, а таксама 500 гадавіны з моманту народжання ягоных бліжейшых паплечнікаў Францішка Ксаверыя і Пьера Фавра, у Гішпаніі пройдзе шэраг музычных і рэлігійных мерапрыемстваў, а таксама будуць арганізаваныя некаторыя выставы.
Святкаванні пачнуцца 29 червеня, у дзень смерці святога Iгната, хаўтурнай імшой, якую ўзначаліць біскуп Хуан Марыя Уріартэ. У святочных мерапрыемствах возьмуць удзел вернікі, чальцы Таварыства Езуса, прадстаўнікі баскскіх дыяцэзій і мясцовых гарадскіх уладаў.
Музычная праграма будзе ўключаць у сябе серыю канцэртаў з твораў сучаснікаў св.Iгната, а таксама твораў, якія маюць дачыненне да чальцоў Таварыства Езуса ў Азіі і Амерыцы. Акрамя таго, адбудзіцца спецыяльная выстава, прысвячаная спадчыне святога, пад час якой будзе праведзены аналіз уклада гэтага Таварыства ў гісторыю чалавецтва.
Мерапрыемствы, якія пачынаюцца ў чацьвер, 29 чэрвеня, будуць доўжыцца да 3 верасня, і завершацца ўрачыстай імшой, якую ўзначаліць кардынал Рожэ Этчегерай.








All the contents on this site are copyrighted ©.