2006-06-28 15:17:43

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 28 чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 25 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцецаў працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста.
Cёньня Папа гаварыў пра Апостала Якуба Малодшага.
RealAudioMP3
Сярод Апосталаў Эвангэлісты пералічваюць асобу Якуба Малодшага, сваяка Госпада Ісуса, які пасьля Уваскрасеньня Хрыста стаў кіраўніком Ерусалімскае Царквы. Прызнаецца яго за аўтара Пасланьня, якое ўвайшло да Канону Кніг Новага Запавету. Быў удзельнікам, так званага, Ерусалімскага Сабору. Дзякуючы яго ініцыятыве- сказаў далей Бэнэдыкт 16—злагоджана спрэчку, якая тычылася неабходнасьці зьбераганьня права Старога Запавету навернутымі паганамі. Вырашана не накідаць на паганаў ніякіх цяжкасьцяў, апрача істотных наказаў: менавіта ўстрымлівацца ад ахвяраў складаных бажкам, ад таго, што задушанае і ад распусты.
Гісторык Флавій- сказаў зноў Сьвяцейшы Айцец—напісаў, што Якуб Малодшы, як ахвяра нянавісьці Сынэдрыёну, панёс мучаніцкую сьмерць у 62-м годзе.
У Апокрыфе азагалоўленым: “Протоэвангэльле Якуба”, якога аўтарства прыпісваецца Апосталу, навучае ён аб сьвятасьці і дзявоцтве Божае Маці, заахвочвае да клопату пра патрабуючых, прыпамінае, што вера без учынку ёсьць мёртваю. Падкрэсьлівае таксама патрэбу поўнага падпарадкаваньня Богу ўласнае волі. Дзеля гэтага- сказаў на заканчэньне сваёй катахзэзы Папа Бэнэдыкт 16—таксама і для нас Сьвяты Якуб Малодшы ёсьць важным Настаўнікам Жыцьця.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.