Экалагічнае спатканне ў Фларэнцыі з удзелам выкладчыкаў Папскага Грыгарыянскага універсітэта.
Прыцягнуць увагу грамадскасці да выкарыстання аднаўляемых крыніцаў энергіі – сонечнай,
геатэрмічнай, гідраэлектрычнай, - як этычнага выбара, асновапалягаючага для ўсяго
чалавецтва: такой ёсць мэта Трэццяга інфармацыйнага форума каталіцкага друка па ахове
навакольнага асяроддзя. Форум прайшоў у Фларэнцыі. Яго тэма: “Аднаўляемыя крыніцы
энергіі: этычны выбар”. У першую чаргу мерапрыемства накіравана да журналістаў і спецыялістаў
у згаданай галіне, арганізатарам выступіла ассацыяцыя “Грінаккорд”. Праблемы навакольнага
асяроддзя з’яўляюцца транснацыянальнымі і транскультурнымі, бо тычацца ўсіх без выключэння.
Як падкрэсліў у сваёй прамове прафесар Рондінара з Папскага Грыгарыянскага універсітэта,
пошук аднаўляемых крыніцаў энергіі – гэта жэст любові і адказнасці не толькі ў адносінах
да нас саміх, але, перад усім, у адносінах да будучых пакаленняў. Спадар Эдо Ронкі,
кіраўнік Iнстытута ўстойлівага развіцця, паведаміў, што Iталія прадукуе толькі 7 %
энергіі з падобных крыніцаў. Біаархітэктар Уго Сассо прапанаваў звярнуць увагу на
магчымасць экалагічных забудоў, якія патрабуюць мала першаснай сыравіны. Акрамя таго,
на форуме абмяркоўваўся падыход Царквы да праблемаў экалогіі. Стварэнне – гэта плён
няспыннай дзейнасці Творцы, яно з’яўляецца бачным знакам Божай Любові, неадрыўнай
часткай якой ёсць чалавек.