2006-06-26 15:26:44

Старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Царквы.


93 Калядныя прамовы Пія ХII па радыё, а таксама іншыя важныя выступленні на сацыяльныя тэмы паглыбляюць разважанні Настаўніцтва аб новым сацыяльным парадку, які кіруецца мараллю і правам і накіраваны на справядлівасць і мір. Пантыфікат Пія ХII прыпаў на жудасныя гады Другой сусветнай вайны і цяжкі перыяд аднаўлення. Гэты Папа не друкаваў сацыяльных энцыклік, але ж трывала і ў самых розных кантэкстах дэманстраваў заклапочанасць з нагоды ператрусаў, якія парушалі міжнародны парадак: “У ваенныя і пасляваенныя гады сацыяльнае Настаўніцтва Пія ХII для мноства народаў на ўсіх кантынентах і для мільёнаў тых, што вераць і невераць у Бога было голасам агульнага сумлення, патрабаванні якога Папа разумеў і абвяшчаў у шчыльнай лучнасці са словам Божым. Дзякуючы ўласнаму маральнаму аўтарытэту і прэстыжу, Пій ХII нёс святло хрысціянскай мудрасці мноству людзей, што належалі да ўсіх сацыяльных катэгорый і знаходзіліся на ўсіх узроўнях грамадства”.
Выступленні Пія ХII характэрызуюцца, у прыватнасці, тым, што ён падкрэслівае сувязь паміж мараллю і правам. Гэты Папа настойліва звяртаў увагу на зразуменні натуральнага права: менавіта гэта права павінна натхняць сацыяльныя адносіны як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях. Iншы важны аспект навучання Пія ХII – увага да такіх катэгорый, як прафісыйныя працаўнікі і прадпрыймальнікі, закліканыя асаблівым чынам дзейнічаць разам дзеля асягнення агульнага дабра: “За спагадлівасць і розум у зразуменні “знакаў часу” Пія ХII магчыма лічыць беспасрэдным папярэднікам II Ватыканскага сабора і іншых Папаў, якія развілі сацыяльную навуку”.
94 У 60-я гады адкрываюцца шматлікія многаабяцаючыя дальагляды: свет паправіў разбурэнні, якія былі прынесеныя вайной, пачалася дэкаланізацыя, з’явіліся першыя нясмелыя знакі пацяплення ў адносінах паміж двума блокамі, амерыканскім і савецкім. У гэтай атмасферы блаславённы Папа Ян ХХIII глыбока зразумеў “знакі часу”. Сацыяльнае пытанне набыло універсальны характар і ахапіла ўсе краіны: разам з пытаннем і праблемай сельскай гаспадаркі, рэгіёнаў, якія знаходзяцца на шляху развіцця, дэмаграфічнага ўзроста і праблемаў, злучаныя з неабходнасцю сусветнага эканамічнага супрацоўніцтва. Нероўнасць, якая раней выяўлялася ў нацыянальных рамках, набывае міжнародны ўзровень; усё больш ясна выяўляецца драматычны стан, у якім знаходзіцца Трэцці свет.
Ян ХХIII у энцыкліцы “Mater et magistra” “імкнецца ўжыць у сучаснай сітуацыі ўжо вядомыя дакументы і зрабіць наступны крок наперад на шляху аб’яднання ўсяго хрысціянскага грамадства”. Галоўныя словы Энцыклікі: грамадства і сацыялізацыя; Царква заклікана супрацоўнічаць, у праўдзе, справядлівасці і любові, з усімі людзьмі дзеля пабудовы сапраўднай лучнасці. На гэтым шляху эканамічны ўзрост не абмяжоўваецца задавальненнем патрэбаў людзей, але здолее спрыяць і сцверджанню іх здольнасцей.
95 У эпоху, адзначаную імклівым распаўсюджваннем ядэрнай зброў, Ян ХХIII у Энцыкліцы “Pacem in terris” уздымае тэму міра. Акрамя таго, згаданая Энцыкліка ўтрымлівае ў сабе першае разважанне Царквы аб правах; гэта Энцыкліка міру і чалавечай годнасці. Яна працягвае і дапаўняе Энцыкліку “Mater et magistra” і, наследуючы яе напрамак, указаны Львом ХIII, падкрэслівае важнасць агульнагса супрацоўніцтва: упершыню дакумент Царквы накіраваны таксама і да “усіх людзей добрай волі”, якім “трэба будзе вырашыць аграмадную задачу – аднавіць зносіны супольнага існавання ў праўдзе, справядлівасці, любові і свабодзе”. “Pacem in terris” гаворыць аб грамадскіх ўладах сусветнага грамадства, якія закліканы “разглядаць і вырашаць праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага зместа, якія тычацца універсальнага агульнага дабра”. У дзясятую гадавіну выхаду “Pacem in terris” кардынал Моріс Руа, Старшыня Папскай камісіі “Справядлівасць і мір”, накіраваў Паўлу VI Пасланне з адпаведным дакументам: гэта была серыя разважанняў аб тым, якое святло падае навука, азначаная ў Энцыкліцы Яна ХХIII, паказвае новыя праблемы, злучаныя з умацаваннем міра.
96 Пастырская канстытуцыя “Gaudium et spes” II Ватыканскага сабора ў’яўляе сабой разгорнуты адказ Царквы на чаканні сучаснага света. У гэтай Канстытуцыі, “у рамках царкоўнага аднаўлення, адбіваецца новая канцэпцыя грамады вернікаў і народа Божага. Такім чынам, Канстытуцыя выклікала новы інтэрэс да навукі, якая ўтрымлівалася ў папярэдніх дакументах аб тым, што сведчанне і жыццё хрысціянаў – гэта сапраўдныя спосабы зрабіць бачным прысутнасць Бога ў свеце”. “Gaudium et spes” акрэсліў твар Царквы, якая “сапраўды адчувае сваю ўласную сувязь з чалавечым родам і з яго гісторыяй, і ідзе па жыццёваму шляху разам з усім чалавецтвам, і таксама мае той жа зямны лёс, што і свет, але, у той жа час, “з’яўляецца асновай і душой чалавечага грамадства, якое адновіцца ў Хрысце і зробіцца Божай сямьёй”.
Gaudium et spes” прапануе сістэматычнае даследванне тэмаў культуры, эканамічнага і сацыяльнага жыцця, шлюбу і сямьі, палітычнага сужыцця, міра і суполкі народаў у святле хрысціянскага антрапалагічнага бачання і царкоўнай місыі. Усё разглядаецца, зыходзячы ад асобы і арыентуючыся на асобу: бо яна – “адзінае на зямле стварэнне, якое Бог пажадаў стварыць дзеля Яго самаго”. Грамадства, ягоныя структуры і ягонае развіццё павінны быць накіраваныя на ўдасканаленне чалавечай асобы. Упершыню Настаўніцтва Царквы на самым высокім узроўні так падрабязна затрымліваецца на розных зямных аспектах хрысціянскага жыцця: “Трэба прызнаць, што ўвага, якую Канстытуцыя надала сацыяльным, псіхалагічным і рэлігійным зменам, мацней стымулявала пастырскія клопаты Царквы аб праблемах людзей і да дыялог а светам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.