2006-06-26 14:57:50

Будслаў 2006


Сёлетняя ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе адбудзецца, як і штогод, 2 ліпеня. У іншых касцёлах яна перанесена з нядзелі на суботу 1 ліпеня 2006 г. 27 чэрвеня 2006 г. з Мінска выйдзе XVІ пешая пілігрымка ў нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
Перад дарогаю, якая прадоўжыцца пяць дзён, усе ўдзельнікі пілігрымкі збяруцца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе а 8-й гадзіне распачнецца святая Імша ў інтэнцыі пілігрымаў.
Чакаецца, што, акрамя вернікаў з мінскіх парафій, у гэтай пілігрымцы будуць браць удзел вернікі з Бабруйска, Магілёва, Санкт-Пецярбурга і Масквы. Арганізацыйны сход удзельнікаў пілігрымкі адбудзецца ў нядзелю 25 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9) пасля святой Імшы а 18.30.
Усе, хто жадае пешкі прайсці з Мінска да нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, могуць запісацца ў пілігрымку ў сваіх парафіях. Кошт удзелу складае 20 тысяч рублёў. Прымаюцца таксама ахвяраванні ў «фонд салідарнасці», каб пакрыць выдаткі за тых, хто не можа ўнесці гэтую суму








All the contents on this site are copyrighted ©.